Абмеркаваньне: чаму беларускамоўныя садкі і якая лацінка больш слушная
February 7, 2008
Чаму варта аддаваць сваіх дзяцей у беларускамоўныя садкі? - такое пытаньне задаў наведвальнікам блогер zihzah. Дыскусыя на менскае суполцы давяла, што для большасьці бацькоў дзьвюхмоўе - гэта большыя шанцы дзіцяці ў жыцьці. Веданьне беларускае мовы палягчае вывучэньне германскіх моваў і ёсьць мостам да суседніх славянскіх. Але абмеркаваньне давяло зноў, што ёсьць бацькі, якія баяцца беларусізацыі, лічаць беларускую мову беспэрпэктыўнай ды напалягаюць на тым, што веданьне ангельскае мовы дасьць значна болей, чым роднае.
Паралельна йшло абмеркаваньне надпісаў на шыльдах каля Кастрычніцкае плошчы.Паколькі абедзьве напісаныя рознымі варыянтамі лацінкі (клясычнай ды польскай), абмяркоўвалася, што болей слушна. Дыскусыя адышла ад тэмы, да грунтоўнае высновы ніхто не прыйшоў.
пра беларускамоўныя садкі:
Збіраем аргументы “ЗА”
Шаноўныя менчукі і мінчане! Да заўтра (чацвер, 07.02.08) да 12.00 неабходна сфармуляваць усе магчымыя аргументы (як можна больш), чаму варта аддаваць дзетак у беларускамоўныя групы ў садках. Ідэі і аргументы будуць выкарыстаныя ў важнай справе.Дзякуй!
З.Ы. Справа сур’ёзная, жартаўнікоў і флудзераў настойліва прашу ўстрымацца ад каментаў.//
Арыгінал допісу пра надпісы на шыльдах:
І ўсё такі č або cz ?
//

