Абмеркаваньне: Сьвяточны сэкс у падтрымку БНР
March 25, 2008
Прапанова адзначыць дзень БНР асабліва файным сэксам не знайшла падтрымкі ў наведвальнікаў : дзеля выказваньня свайго стаўленьню частка скарысталася з фразы “Змагары, “№;%”, нехта параіў займацца гэтым кожны дзень без нагоды. Акрамя таго, “дыскусыя” сталася адзначанай высокай колькасьцю нецэнзурных словаў у камэнтарах: тыповая апошнім часам тэндэнцыя для суполкі.
)
Кахаемся ў падтрымку БНР!
Народ, тут прапанова ёсьць. Давайце адзначым сёньняшняе сьвята харошым сэксам! На зло крывавай гэбне. Мы вось каханьнем з самага ранку займаемся. А да акцыі яшчэ больш за 5 гадзінаў - колькі яшчэ пасьпець можна!
Нагадай пра 25 сакавіка суседзям! Падары на юбілей Беларускай Народнай Рэспубліцы пару сваіх непаўторных аргазмаў! Будзе пра што ўвечары ўзгадаць на Акрэсьціна.
Кахайцеся і расказвайце на мінск.бае як вы адзначылі сьвята!
UPD: Мастурбацыя таксама залічваецца (для тых, каму няма з кім).
