Відэа тыдня
March 28, 2008
Прапануем вашай увазе падборку лепшага відэа гэтага тыдня. Зразумела, што найвялікшай падзеяй апошніх дзён былі святкаваньне Дня Волі і жорсткія затрыманьні ўдзельнікаў. Таму і большасьць відэа ў беларускім сеціве прысьвечаная гэтай падзеі.
Прарыў. Даволі вялікая група моладзі, якая накіроўвалася на прызначанае месца збору (плошча Якуба Коласа), аказалася паміж дзьвюх калён міліцыянтаў, якія перагарадзілі ўсе падступы да плошчы. У гэтай сітуацыі мітынгоўцы вырашылі дзейнічаць рашуча і прарвалі кола АМАПу. Прапануем Вам пабачыць як гэта адбывалася.
Вось тое самае відэа, толькі з іншага ракурсу:
Euronews. Гэты рэпартаж аб падзеях у Беларусі пабачыў увесь сьвет дзякуючы сусьветна вядомаму каналу Euronews.
Суды. Падчас акцыі было затрымана звыш за 100 чалавек. У большасьці з іх на наступны дзень адбыліся суды. Вось на гэтым відэа мы бачым як дэманстрантаў прывезлі да будынку суда.
А тут можна пабачыць як, непасрэдна, і адбываліся самі суды. Прапануем вам відэа з суду аднаго з затрыманых журналістаў, Андрэя Лянкевіча.
А вось і затрыманьне таго самага журналіста.
І ў рэшце можна пабачыць падсумаваньне падзеяў - кароткі фільм, зроблены рэдакцыяй газэты Наша Ніва.
