Навагодняя беларуская песьня

December 27, 2007

Учора адбылася інтэрнэт-прэзэнтацыя новай супольнай навагодняй песьні беларускіх музыкаў. Сьпяваюць Вольскі, Хаменка, Руся, Вайцюшкевіч, Кулінковіч і Ракавец.

У кампазыцыі «Усё будзе добра!», якую Лявон Вольскі адмыслова напісаў для каляднага шоў «Сьнежны завулак 8», можна пачуць галасы Русі, Алега Хаменкі, Ігара Варашкевіча, Зьміцера Вайцюшкевіча, Сашы Ракаўц­а, Аляксандра Кульлінковіча і, натуральна, самога Вольскага. Паслухаць песьню і паглядзець кавалачак каляднага шоў можна ўжо зараз — на сайце Generation.by.
Сьнежны завулак 8

Першы навагодні відэапраект беларускіх музыкаў быў зьняты нядаўна ў Менску адмыслова да калядных сьвятаў.

Добрага настрою ўсім ў апошнія працоўныя дні 2007-га году ;)

Пост і каментары да яго тут