Тэма: Ці трэба гнаць беларусаў замест ВНУ ў ПТВ?
January 16, 2008
Прадстаўнік улады выказаў афіцыйнае меркаваньне аб тым, што вышэйшую адукацыю намагаюцца атрымаць неапраўдана шмат беларусаў і трэба гэтую тэндэнцую змяншаць. Маўляў, вучацца шмат, а працуюць мала. І хаця шмат хто з блогераў не падтрымаў такую ідэю, але некаторыя вельмі пераканаўча выказаліся ў падтрымку такой стратэгіі ў адукацыі.
Вышэйшая адукацыя
Усе, каму не лень, - і жук, і жаба, - каментуюць выказванне Радзькова наконт таго, што ў краіне зашмат людзей з вышэйшай адукацыяй і трэба нешта мяняць. Выступаюць у абарону гэтай самай вышэйшай адукацыі як вышэйшай каштоўнасці.
А я - колькі ні размаўляю з замежнікамі - заўважаю менавіта іх здзіўленне гэтым савецкім атавізмам: імкненнем кожнаму даць універсітэцкі дыплом.
Такое масавае захапленне выш.адукацыяй мае пад сабой падставу: па нашым працоўным заканадаўстве, “корачку” трэба мець ледзь не для кожнай мала мальскі аплочваемай працы.
Але ж дыпломы, якія атрымліваюць многія, калі не большасць, толькі да сметніцы прыдатныя. Я не кажу пра шэраг менскіх вну, дзе яшчэ так сяк трымаюць стандарты, - але рознага кшталту МІТСО, ІСЗ і г.д. - узровень студэнтаў там з большага жахлівы.
Гэта адзін бок праблемы. Другі бок - тое, што нават тыя вну, якія трымаюць агульны высокі стандарт, у гуманітарных навуках, мякка кажучы, не дацягваюць да еўрапейскіх і амерыканскіх калегаў. Узяць той жа “славуты” журфак, на якім сучасны стан замежнай журналістыкі вывучаецца па перакладзеных на рускую мову аналізах нямецкай прэсы 90-х гадоў , зробленых выкладчыкамі таго ж журфаку, якія пару раз з’ездзілі за мяжу.
Я ўжо не кажу пра тое, што праца з англамоўнай літаратурай выключаецца як паняцце. Не, канешне, вы можаце САМІ прыйсці ў залю замежнай літаратуры БДУ і нешта паспрабаваць знайсці…
Дык чаму ўсе ўз’еліся на Радзькова? Толькі таму, што ён лукашэнкаўскі міністр і таму, што ён заініцыяваў іншы, дурны закон пра абавязковую рэкамендацыю ад мясцовых уладаў для абітурыентаў? Лепей бы запатрабавалі змены ў патрабаваннях да кваліфікацый…
// піша
на тую ж тэма пішуць :
і інш.
