Абмеркаваньне: Як выказаць захапленьне па-беларуску

March 19, 2008

АЙВОХЦІЖМНЕ! ФАЙНА! ЦУДОЎНА! АНЁЖ! ШЫКОЎНА! АЛЕЖ ФАЙНА! І яшчэ шматлікімі іншымі выразамі можна выказаць захапленьне сапраўды па-беларуску. Дадаць свой варыянт Вы можаце ТУТ ды ў камэнтарах пад арыгінальным допісам.

Арыгінал допісу:
(паводле kakasiewicz для by_mova
)

Выслаўленьне захапленьня
Як у беларускай натуральна ў "лёгкім жанры" выразіць захапленьне (кшталту расейскага "Крута, клёва, клас!" ці ангельскага "Cool!", францускага "Bath!")?

Выбраныя камэнтары:

АЙВОХЦІЖМНЕ, якое СТРОМАЕ пытаньне! ;-) (paabapal)

А калі ўсё ж такі скарыстаць беларускі? ДОБРА, СЛАЎНА, СПРАЎНА, ВЫДАТНА, ХВАЦКА, ЦУДОЎНА, КАЗАЧНА - няўжо ж ня хопіць? (stalker_by)

Файна, строма, вароча (chris_gomel)

Алеж файна! (bosy_dozdz)

ДАДАЦЬ СВОЙ ВАРЫЯНТ!