Байкот ЖЖ: Вярніце базавыя рахункі!

March 21, 2008

Ангельскамоўныя карыстальнікі ЖЖ, абураныя рашэньнем СУПа скасаваць базавыя рахункі (бясплатныя й без рэклямы), ініцыявалі кампанію байкоту ЖЖ: 21-га сакавіка усе нязгодныя з пазыцыяй СУПа не дапісваюць, не камэнтуюць ды й увогуле не залучаюцца на блогасэрвіс. Абвестка была прынятая з энтузыязмам у расейскай частцы, заклікі падтрымаць акцыю распаўсюджваліся й па беларускім, украінскім ды іншых сэгмэнтах. Мэта акцыі -- "абваліць" статыстыку ЖЖ на адзін дзень ды паказаць, якую вялікую аўдыторыю уяўляюць з сябе карыстальнікі базавых рахункаў.

Наконт эфэктыўнасьці акцыі мы даведаемся толькі пасьля 21-га, ды й тое з ускосных крыніцаў: зь інтэрвію Носіка вынікае, што наўрад ці ён прызнае посьпех акцыі, нават калі яна пройдзе ўдала. Але ўсьцешвае тое, што паміж ЖЖыстамі няма глябальнага водападзелу на "за" і "супраць" Так што працягваем сачыць за падзеямі.

“Простыя” рускія ЖЖ-юзеры лаюць беларускую, а “няпростыя” вітаюць

January 7, 2008

Спадар Носік, інтэрнэт-бізнэсмен, якога некаторыя называюць уладальнікам кірылічнага сегмента ЖЧ, "здзівіўся", што ЖЧ размаўляе з ім на беларускай мове пры прагляданні часопісаў беларускай блогеркі, нібыта і не ведаў, што мовы настройваюцца пры праглядзе пад уладальніка часопіса. Ну ведаў - і не ведаў, але крок зрабіў прыязны, бо даволі пазітыўна зрэагаваў на беларускую мову. Тым часам некаторыя іншыя рускамоўныя блогеры, трапляючы на беларускія допісы ў топе Яндэкса абураюцца гэтым фактам і нават выказваюцца варожа адносна мовы і яе носьбітаў. Такім чынам сёння беларуская благасфера з аднаго боку абмяркоўвае (ці прымае ўдзел) у "срачы" з беларусафобамі ў ЖЧ, з іншага прыемна ўзрушаная адсутнасьцю такога негатыву з боку Антона Носіка вядомага у якасці блогера dolboeb

Меня похитили инопланетяне
Сперва Топ Яндекса, а теперь уже и ЖЖ заговорил со мной на белорусском языке.
Вряд ли из-за моего гоанского IP, всё-таки опорный узел у моего провайдера в Бомбее, а не в Минске.
Так теперь выглядит моя навигационная панель
Вообще-то я люблю учить новое и незнакомое.
Видимо, список друзей — это сьпіс сяброў. А френдлента — стужка сяброў.
Век живи, век учись.
Лишь бы на деванагари не переключили.

піша //dolboeb

спасылкі і абмеркаванні тут:
palitekanom

zelanton

meramo

ant1killer

minsk_by

А вось тое, што сталі абазначаць новым словам "бульбасрач" можна назіраць вось тут

Беларуско-украiнский язык
http://community.livejournal.com/chto_chitat/2948350.html?thread=45363454#t45363454
Оставляя скромную реплику в коммьюнити "что читать", мог ли я предполагать, что подвергнусь набегу белорусско-украинских шовинистов? Скажу "нет" малороссийскому фашизму!
Выводы будут такие: никакой "беларуси" и никакой "украины" не должно быть вообще. Равно как и хохлов с бульбашами. Русифицировать жесточайшим образом, ради их же блага. Если эти придурки не понимают, что им нужно, надо просто дать им это, пусть они того и не желают.

піша //dn-d

На дадзены момант у гэтым посьце 163 каментары.