Абмеркаваньне: хто прыносіць падарункі беларускім дзеткам?

January 8, 2008

Спадар andorac на сваім блогу распачаў галасаваньне, хто прыносіць дзецям падарункі на Новы Год. Апоўначы на восьмае студзеня большасьць наведвальнікаў схілілася да таго, што гэта Зюзя. На другім месцы йдзе Сьвяты Мікола. Дзед Мароз -- на чацьвертым зь пяці месцаў.

Арыгінал допісу й галасаваньне можна знайсьці тут.

Скрыншот галасаваньня апоўначы 8-га студзеня.

На гэтую тэму таксама адзначыліся спадарства (спасылкі вядуць адразу на адпаведныя допісы) coipish, krywal, silverrebel, palitekanom.