Абмеркаваньне: свіная галава міністру ад моладзі БНФ
May 5, 2008
Моладзь БНФ адаслала у якасьці акцыі пратэста міністру інфармацыі свіную галаву, аб чым і паведаміў актывіт моладзі БНФ і блогер Ф. Вячорка. З большага разуменьня дадзеная акцыя не знайшла ў каментуючых. Аказалася да таго ж, што такі сымбаль - пагроза жыцьцю міністра, а гэта можа быць падставай для прысуду актывістам.
Сьвіную галаву падклалі даслалі міністру інфармацыі
Сусьветны дзень свабоды прэсы ў Менску адзначылі вулічнымі акцыямі і пэрформансам у будынку Галоўнага паштамту.
Палітыкі раздавалі мінакам газэты, а моладзь БНФ накіравала міністру інфармацыі сьвіную галаву як іранічны сымбаль перамогі над ворагамі. Міліцыянты перашкаджалі ладзіць акцыі, але абышлося без затрыманьняў.Лявон Баршчэўскі, Анатоль Лябедзька, Юрась Губарэвіч і Віктар Івашкевіч адзначылі сусьветны дзень свабоды прэсы раздачай недзяржаўных газэт “Народная Воля” і “Наша Ніва”. Спэцназаўцы пачалі выхопліваць газэты і выціскаць людзей з пляцоўкі каля будынку Галоўнага паштамту.
У выніку Лявон Баршчэўскі і Віктар Івашкевіч падалі скаргу міністру ўнутраных спраў на дзеяньні ягоных падначаленых.
Баршчэўскі: “Спачатку спрабавалі ў пракуратуры – там нам не далі ні кнігі скаргаў, ні магчымасьці падаць заяву. Тады мы прыйшлі ў прыёмную міністэрства ўнутраных спраў”.
Пасьля гэтага моладзевыя актывісты партыі БНФ накіраваліся ў будынак Галоўнага паштамту. За імі адразу накіраваліся некалькі спэцназаўцаў і міліцэйскае кіраўніцтва Ленінскага раёну.
Актывісты вялікую сьвіную галаву абгарнулі газэтамі “Советская Белоруссия», паклалі яе ў скрыню і даслалі яе на імя міністра інфармацыі Ўладзімера Русакевіча.
Франак Вячорка: “Сьвіную галаву звычайна ўручаюць пераможцам за нейкую выбітную бітву. Уладзімер Русакевіч дамогся таго, што Беларусь апынулася 188-й у індэксе свабоды прэсы. Вось мы яму як змагару зь незалежнай прэсай уручаем гэтую сьвіную галаву, загорнутую ў яго любімую газэту “Советская Белоруссия”.
Спэцназаўцы назіралі за пэрформансам і раіліся па рацыі са сваім кіраўніцтвам.
Аляксандра Клімовіч: “Мне падаецца, што гэта ўжо параноя. Яны прыходзяць на кожную акцыю. Прычым з кожнай акцыяй іх усё больш і больш. Я сёньня стаяла і разважала: няўжо ім самім не сумна прыходзіць на гэтыя акцыі, якія ж абсалютна не пагражаюць людзям? Мы не зьбіраемся нікога зрынаць гэтымі акцыямі. Папросту яны самі прыцягваюць увагу,бо кожны раз перастрахоўваюцца”.
У выніку пасылку прынялі. Супрацоўніца пошты паведаміла, што яе даставяць сёньня, альбо 7 траўня.
Вось некаторыя каментары:
Если бы Так Называемый насаждал в стране ислам - это была бы замечательная акция.
А так - ну послали продуктовую посылку. Но так как не в холодильнике - может испортится и жрать не станут.![]()
(
pronkly
2008-05-03 10:54 pm UTC (от 86.57.197.79) (ссылка)![]()
Простите меня за глупый вопрос, может я один тут чего-то не смыслю в политике, но все же… А какой ожидаемый эффект от проведенной вами акции?
Вообще-то, по международным криминальным знакам данный перфоманс - это сообщение: “Мы убьём тебя как эту свинью”.
Не знаю, зачем рассказали о том - кому пришло это в голову, но это прямая угроза жизни получателя.
С соответствующей статьёй в уголовном кодексе.
Редкие идиоты - эти ребятки.
Провокаторы и долбоёбы.()
Абмеркаваньне: як правільна “цана” ці “кошт”?
May 5, 2008
Падалося блогеру lioxakrk, што не правільна аформлены квіток, які ён набыў у тэатар. А менавіта слова “цана” падалося памылкай. У каментарах высветлілі, што на сам рэч, “цана” правільная назва, і мае іншае значэньне, чым кошт.
Піша
Цана/Кошт?
Хто как шчытает?
Купалауский театар за цану…
У кого они билеты заказывают?… Что бы решить вопрос с языками, государственным будет Трасянка![]()
Вось некаторыя каметары:
На пальцах (я не эканаміст ні разу): цана — за што прадаецца, кошт — за што купляецца.Я прыходжу ў краму, там цана пакету малака — 1000 р. Я купіў пакет малака; яго кошт для мяне склаў 1000 р. Я купіў пакет малака, бохан хлеба і бутэльку мінэралкі; кошт гэтага закупу для мяне склаў 3000 р. (ня скажаш — “цана”, бо цана ў кожнага з гэтых тавараў свая).Мой завод вырабляе сэпулькі. Кошт адной сэпулькі (кошт яе вырабу) — 1000 р. У гэтую суму ўваходзяць цэны на сыравіну, зарплата рабочых і г.д. Цану продажу я стаўлю 1500 р, і калі вы ў мяне купіце сэпульку, то яе кошт — для вас — складзе 1500 р. З пункту гледжаньня пакупніка цана тавару ператвараецца ў кошт, калі за тавар плоцяцца грошы; прычым яна ператвараецца ў кошт толькі для пакупніка, бо для прадаўца гэтыя грошы, наадварот, даход.
(
silverrebel
2008-05-04 11:49 am UTC (спасылка)Цана — слова славянскага паходжання, а кошт — запазычаны з нямецкай.
паверце спэцыялісту
![]()
czalex
2008-05-04 12:54 pm UTC (спасылка)Цана і кошт - розныя эканамічныя катэгорыі.Цана = price
Кошт = costhttp://community.livejournal.com/by_mova/220720.html на квітку ўсё правільна напісана - у адрозьненьне ад беларускамоўных СМІ, якія надта часта грашаць блытаньнем цаны і кошту. “Кошт на нафту”, “кошт на газ” - бязглуздыя і няправільныя выразы.
()
Хто кладзе нашую мову ў пракруставы ложак?
2008-05-04 01:06 pm UTC (спасылка)
Вы што, мяркуеце, што чым далей ад расейскае мовы, тым бліжэй да беларускае. Потым, слоўнік гэты ня поўнасьцю зрусіфікаваны. Ня ўкладвайце, калі ласка, нашую мовую ў пракруставы ложак сваіх перакананьняў і густаў. Лепш разам будзем адстойваць яе правы ды гаварыць на ёй на ўсёй Беларусі. (
Re: Хто кладзе нашую мову ў пракруставы ложак?
michalina
2008-05-04 04:51 pm UTC (спасылка)
+10000
абы-як, абы не па-руску….такому патрыятызму месца на кухні(
Абмеркаваньне: GAY TOLERANCE
April 24, 2008
Ажыўленыя спрэчкі на тэму стаўленьня да сэксуальных меншасьцяў выклікаў допіс . Дыскусія выклікае цікавая нават тым, што закранаецца тэма беларускамоўных геяў як правакацыі (!), а таксама праводзіцца паралель паміж гомасэксуалізмам і самалётамі.
—————————————————————–
GAY TOLERANCE
Аказваецца, . Раз такія справы, то, мяркую, правільна і нялішне будзе каторага разу дэкляраваць: я лічу гамасэксуалізм нармальнай зьявай, у мяне ёсьць сябры і сяброўкі геі і лесьбіянкі. А гамафобія - прыкмета нездаровага грамадзтва.
Абмеркаваньне: італьянка просіць дапамогі зь беларускай мовай
April 22, 2008
Пост італьянкі, якая вывучае беларускую мову ў Рыме і якую цікавіла пытаньне пра рознасьць між родным ды вінавальным склонамі ў мове, выклікаў навалу станоўчых камэнтараў наведвальнікаў. Блогеры былі ўсьцешаныя, што беларускай мовай цікавяцца і за мяжой, і дапамаглі з адказам на пытаньне. Вось толькі сумна, што мы самі ня надта добра ставімся да сваёй спадчыны.
——————
З Італіі прашу дапамогі-пішу магістэрскую працу пра бел мову!
Вітаю!
Мяне клічуць Лідыя- я Італійка, студую Славянскае мовазнаўства ў Рыме.
Пішу працу пра беларускую мову- дакладная тэма: Калебанне паміж родным і вінавальным склонамі ў сказах з адмоўем у беларкскай мове.
Тулмачу: нпр. я кажу праўду. я НЕ кажу праўду ці праўды?
у клясічнай беларускай мове, дапускаецца толькі родны склон. У цяперашнай..сітуацыя складаная. Пераважная частка вашых сказаў мае родны склон але не ўсе. і хачу даведацца чаму не ўсе)))
адзін адказ- уплыў рускай мовы.
другі адказ- гэта варыяцыя- унутрабеларуская.значыць, не з-зя ўплыву рускай мовы, але проста блр мова зменіцца ў тую ж самую старану, як і руская.
я прашу дапамогі.
я б хацела карыстацца вашым матэрыялам- вашымі ЖЖ. Магу іх працытыраваць у працы?
яшчэ- калі ў вас ёсць ідэі пра гэта, вашы думкі пра гэтую тэму, як вы яго бачыце. прашу напішыце.
таксама мне патрэдныя звесткі- колькі беларускамоўных школ ёсць у Беларусі ды колькі ёсць радыё-,тэлебычынныя праграммы па-беларуску ды пресса (офіцыйнная). і колькі беларускамоўных ёсць…дзе мне звесткі знайсці?мне патрэбныя афыцыйныя і неафыцыйныя..сапраўдныя, значыць..
а яшчэ ці ёсць дыскрымінацыя (нпр на працы ) з-за вашай беларускамоўнасці?
і яшче калі хочаце напісаць пра вашу сітуацыю ( вашы стасункі з беларускай мовай, чаму сталі размаўляць, або ці гэта была ваша родная мова з дзецінства..) мне будзе цікава. я б папрасіла толькі тых, якія карыстаюцца нармальна, заўсёды, беларускай мовай- з сябрамі, на працы, ва універсітэце…
Дзякую вас ўсех шчыра за дапамогу- нават проста тое, што пішеце па-беларуску гэта мне дапамога-. і прасціце, ці так шмат усяго прашу!!
прашу прабачэнне за маю паганую беларускую мову! спадзяюся ўлепшаць яе калі-нябудзь.
Дзякуй ўсем.
Lidia, Roma, Italia
Абмеркаваньне: Гвалт- грошы ці правасуддзе?
April 20, 2008
***
Жанчына расказвала пра згвалтаванне дарослай дачкі.
Было брыдка і непрыемна слухаць падрабязнасці. Дачка працуе ў кафэ каля Камсамольскага возера, у вечары выйшла з працы па цыгарэты, каля трамвайных пуцей п’яныя незнаёмыя мужыкі яе схапілі і затаўклі ў машыну, завезлі да сябе на кватэру, там згвалцілі. Яна неяк ўцякла і гвалтаўнікоў хутка злавілі. Цяпер жанчыне з дачкою тэлефануюць жонкі тых мужыкоў, просяць змяніць паказанні, прапануюць грошы, баяцца вялікіх тэрмінаў – пасадзяць гадоў на семнаццаць.
–Бярыце грошы! – я параіў жанчыне.
–Як узяць грошы, а справядлівасць, а пакаранне злачынцаў? Свалата няхай сядзіць!
Я не стаў настойваць і пераконваць няшчасную жанчыну, бо не паверыў у яе расказ, — “п’яныя незнаёмыя”, “затаўклі ў машыну”, “завезлі”, “уцякла”, і тым больш не веру ў справядлівае пакаранне, не веру і нашым суддзям.
Веру, што жыццё само пакарае злодзея і гвалтаўніка, калі не ў гэтым свеце, то ў іншым.
Кепска, калі чалавек блытае ўласную крыўду са справядлівасцю, і ўдае з сябе чалавека справядлівага і праўдзівага, а на самой справе такім не з’яўляецца.
Абмеркаваньне: Дзейнасьць БУНТ’у ў Берасьці.
April 13, 2008
Арыгінал допісу ў by_politics:
Актывізацыя БУНТ’у ў Брэсце
Гэтымі днямі актывісты БУНТ’у з Брэста правялі масіраваную хвалю агітацыі.
Вялікая колькасць налепак “БУНТ. Перемен не ждут, их делают!”, сотні графіці з сайтам руху, лозунгам “Жыве Беларусь!” і беларускім гербам “Пагоня” з’явіліся ў розных раёнах горада.
Хуткае рэагаванне ўладаў на “апазіцыйныя злачынствы” ўжо стала традыцыяй На ранак была замаляваная палова графіці, частка друкаванай прадукцыі сарваная са сценаў і рэкламных тумбаў. Актывістам шляхам паўторнай практычнай дзейнасці прыйшлося давесці ўладам, што на гэтым барацьба ў Брэсце не скончана, а ўсё наадварот толькі пачынаецца.
ФОТА: http://www.buntby.com/by/actions/2008/a
pr/12/bunt_brest/
Тэму таксама абмяркоўваюць:
aliaksei
zmagarka
yeag
111290
nicolaev
chris-gomel
Абмеркаваньне: Мусульмане ў Менску
April 8, 2008
Фотаздымак, зроблены карыстальнікам ЖЧ darriuss, выклікаў абмеркаваньне, колькі ў Менску мусульманаў, ці будзе іх болей, і як да іх ставіцца насельніцтва. Большасьць удзельнікаў дыскусыі паставілася да мусульманаў памяркоўна, хаця праявы шавінізму ўжо не здзіўляюць чытачоў беларускага ЖЧ.
———————————————
Арыгінал допісу palitekanom для minsk_by
У сталіцу ідуць мусульманскія інвестыцыі
Камсамолкі, спартсменкі і проста [цэнзура] былі падлоўленыя на Камсамольскім вадасховішчы юзэрам
darriuss. Мо хто ведае, адкуль там жэншчыны з дзіцямі?
![[Image]](http://farm4.static.flickr.com/3034/2393222532_2364c4c70f_o.jpg)
Абмеркаваньне: Флікэры на торбах
April 8, 2008
Блогер прыдбаў торбу, у пас якой быў зашыты святлаабівальны элемэнт ў выглядзе палоскі. Пытаньне, як яго пазбавіцца, выклікала дыскусыю з элемэнтамі абвінавачваньняў у нянавісьці да флікэраў ды прапановамі пайсьці ў трэнажорную залю, каб адбівацца ад гопнікаў.
——————————————
Арыгінал допісу ад inflaes для minsk_by.
Сумка со светоотражающим элементом
Пробрел сегодня (в Минске) отличную сумку и сразу же столкнулся с одной проблемой. Дело в том, что на ремне оказалась полоска со светоотбражающим элементом
Днем то это не было заметно, но вечером…
Так вот вопрос? Может кто посоветует какое-либо ателье, либо полезный способ, как от этой пакости избавиться?
Беспокойство то мое связано в том, что возвращаюсь домой я довольно поздно, и в наших реалиях этой светящейся феериeй проще привлечь внимание пьяного гопника, нежели чем автомобиль на одинокой дороге.
Абмеркаваньне: Лацінка на Kastryčnickaj
April 8, 2008
Карыстальнікі зноў абмяркоўваюць досыць старую гісторыю: надпісы лацінкай на сходах ззаду Кастрычніцкай плошчы. Частка блогераў паставілася аптымістычна да шыльдаў, але сама назва допісу: “Нашыя ў горадзе” - сьведчыць пра рэдкасьць праяваў беларускасьці ў сталіцы Беларусі.
——————
Арыгінал допісу gs_belarus для by_mova:
Нашы ў горадзе
Пакуль паспалітае грамадзтва актыўна абмяркоўвае закон аб забароне тарашкевіцы, наўпрост ў цэнтры горада, акурат за палацам рэспублікі, з’явіліся новыя ўказальнікі, надпісы на якіх выкананы кірыліцай і беларускай лацінкай!
Заўважце, што выкарыстоўваецца правільны варыянт лацінкі, бо прастая транлітэрацыя Кастрычніцкай у лацінскія літары мусіла б выглядаць як Kastrychnickaya.
Абмеркаваньне: Беларусь у НАТА?
April 5, 2008
Беларусь у НАТО?
![]()
Ці магчыма? Ці будзе плён ад гэтага хаўрусу? Пытаньне зараз немагчымае, але рэальнае пасля эпохі ППРБ. Ці будзе гэта гарантам незалежнасьці нашай краіны, якія плюсы ды мінусы гэта мае? Як вы лічыце?
Дыскусія isto4nik_zarazi і plaschinsky аб асаблівасьцях сяброўства краін у НАТА, і ці патрэбна гэта Беларусі ?
belarus_u_nato - суполка, створаная спецыяльна для абмеркаваньня ўваходу Беларусі ў Паўночнаатлянтычны альянс.
« Папярэдняя старонка — Наступная старонка »
Рэкляма:






