Наўздагон посту пра тое, ці варта называць вуліцы імёнамі забойцаў (няхай яны і былі салдатамі на вайне), прагучала прапанова перафразаваць надпіс на мэмарыяльнай шыльдзе снайпэра Смалячкова наступным чынам: "Вуліца названая ў гонар выдатнага беларускага жаўнера, снайпэра Феадосія Арцем'евіча Смалячкова, які ў 1939-1945 гг зьнішчыў 125 жаўнераў праціўніка". Такім чынам, блогер прапанаваў прыбраць словы "гітлераўцы" ды "Саветы", каб падкрэсьліць прыналежнасьць снайпэра Смалячкова да Беларусі. На жаль, дыскусыя была ськіраваная ў іншае рэчышча, сутнасьць якога можна коратка перадаць так: "Ня трэба цурацца Саветаў".
: (паводле для )
Вуліца Смалячкова -2
Наконт гэтай дыскусіі
Пра гэтую шыльду у Менску
Перш за ўсё ўзьнікае пытаньне "Пры чым тут Менск?"
Хутка глянуўшы у Гугл, мы можам даведацца пра тое, што Феадосі Смалячкоў - беларус з Быхаўскага раёну Магілёўскай вобласьці.
Хтосьці з "радыкалаў" адразу заявіць "Прэч Чырвоную армію з нашых вуліцаў". І з гэтым нельга не пагадзіцца.
Якое дачыньне да Беларусі мае нейкая армія неіснуючай дзяржавы, тым больш той, якая акупіравала нашую краіну на 70 год?
АЛЕ
Хіба мы не павінны паважаць і шанаваць ўсіх беларусаў, якія сумленна ваявалі за Радзіму на любым баку фронту?
Што для нас у дадзеным выпадку больш важна - тое, што гэта чырвонаармеец, ці тое, што гэта наш выдатны снайпэр-беларус, які сумленна выконваў свой франтавы ваяцкі доўг і змагаўся супраць акупантаў Радзімы*?
Мне здаецца, што апошняе.
Шыльда, на мой погляд, павінна выглядаць так:
"Вуліца названая у гонар выдатнага беларускага жаўнера, снайпера Феадосія Арцем'евіча Смалячкова, які у вайне 1939-1945 гадоў зьнічшыў 125 жаўнераў праціўніка".
Вось так мы будзем памятаць нашага суайчыньніка-ваяра, і пры гэтым на нашай вуліцы ня будзе Чырвонай арміі.
Дарэчы, ўпэўнены, што большасьць беларусаў, якія ваявалі на іншым баку фронту, пагадзіліся б з такім тэкстам шыльды.
/Цікава, што дыскусію пра шыльду пачалі з нейкіх пацыфістычных меркаваньняў: "Ці не шануем мы забойства 125 чалавек".
Але ж мы не пацыфісты :)))
Антон Койпіш () падчас ЖЖ-забастоўкі апублікаваў у суполцы пост з жорсткай крытыкай акцыі пратэсту. Аўтар лічыць, што ў сёньнешняй Беларусі існуе шмат тэмаў, якія заслугоўваюць больш увагі, чым адмена базавых акаўнтаў новай адміністрацыяй ЖЖ. Падчас абмеркаваньня ўдзельнікі суполкі зноў паднялі тэму кірылічнага і лацінскага напісаньня беларускай мовы. І, як гэта часта бывае, размова скончылася дыскусіяй паміж апазіцыянерамі і людзьмі, абыякавымі да палітыкі. Пост сабраў каля 80 камэнтараў, што паказвае: далёка ня ўсе блогеры падтрымліваюць ідэю "Дню цішыні".
Udzielnikam siońniašniaj lj-"zabastoŭcy" pryśviačajecca:
Siońnia, 21 sakavika, adzinaccaty dzień biesterminovaj haładoŭcy bratoŭ Siarhieja j Alaksandara Skrabcoŭ, šosty dzień biesterminovaj haładoŭcy Siarhieja Hałahaniuka j Aleha Ałkajeva, druhi dzień biesterminovaj haładoŭcy Taćciany Vaninaj i Nikałaja Aŭtuchoviča dy pieršy dzień biesterminovaj haładoŭcy Alaksandra Makajeva, Viktara Harbačova, Anatola Źmitroviča dy Alesia Stralcova z patrabavańniem nieadkładnaha vyzvaleńnia palitviaźniaŭ Siarhieja Parsiukieviča, Andreja Kima j prafesara Alaksandra Kazulina, ludziej, jakija siadzić tolki za toje, što zmahalisia za nas.
Hetyja ŭdzielniki robiać sapraŭdnyja namahańni ŭ svajoj baraćbie, jany sapraŭdy zmahajucca...
Tavarystva Biełaruskaj Movy, adzin z apošnich centraŭ sapraŭdnaha raźvićcia našaj kultury, moža nieŭzabavie spynić svajo jsnavańnie - http://news.tut.by/society/105605.html
Skažycie, ci ž nia takaja jnfarmacyja varta raspaŭsiudy?
Nie, zamiest hetaha ŭžo druhi dzień asnoŭnaja tema - adnadnieŭnaja LJ-"zabastoŭka", usio zmahańnie ŭdzielnikaŭ jakoj abmiažoŭvajecca vyklučna nierazmaŭlańniem adzin dzień u LJ. (Darečy, ani Nosik, ani SUP ad tolki adnaho dnia ničoha nia zhubiać, jim hetaja "zabastoŭka" da lampački.)
PS Ja razumieju, što heta afftopik u dadzienaj supołcy, ale kali ŭžo tut byŭ vialiki zapis pra nia mieńš afftopičnuju siońniašniuju "zabastoŭku", miarkuju, varta źmiaścić tut i hetuju jnfarmacyju pra sapraŭdnyja prablemy j sapraŭdnaje zmahańnie.
Участникам сегодняшней ЖЖ-"забастовки" посвячается:
Сегодня, 21 марта, одиннадцатый день бессрочной голодовки братьев Сергея и Александра Скребцов, шестой день бессрочной голодовки Сергея Галаганюка и Олега Алкаева, второй день бессрочной голодовки Татьяны Ваниной и Николая Автуховича и первый день бессрочной голодовки Александра Макаева, Виктора Горбачёва, Анатолия Дмитровича и Александра Стрельцова с требованием немедленного освобождения политических заключённых Сергея Парсюкевича, Андрея Кима и профессора Александра Козулина, людей, которые сидят только за то, что боролись за нас.
Эти участники прикладывают настоящие усилия в своей борьбе, они реально борются...
Таварыства Беларускай Мовы, один из последних центров развития нашей культуры, под реальной угрозой закрытия - http://news.tut.by/society/105605.html
Скажите, разве не эта информация достойна распространения?
Нет, вместо этого уже второй день основная темя - однодневная ЖЖ-"забастовка", для участников которой вся борьба ограничивается только неразговариванием один день в ЖЖ. (Кстати, ни Носик, ни СУП от одного дня ничего не потеряют, им эта забастовка до лампочки.)
ЗЫ Я понимаю, что это оффтопик в данном коммьюнити, но, раз уже тут был большой пост про не менее оффтопичную сегодняшнюю "забастовку", полагаю, стоит поместить и эту информацию про реальные проблеммы и реальную борьбу.
Артыкул выкладчыцы менскай гімназыі, у якім яна даводзіць, што словы "ангельскі", "расейскі" ўяўляюць сабой палянізмы, а сапраўды беларускімі ёсьць "англійскі", "рускі", выклікаў бурную рэакцыю ў ЖЧ. Большасьць блогераў выказалася ў рэчышчы, што калі такім чынам казалі спадарства Тарашкевіч ды Некрашэвіч - то гэта слушна. Google.by.com таксама "выказаўся": каля 480 000 вынікаў на "ангельскую" ды 27 000 -- на "англійскую" мову.
:
(паводле для )
АНГЛIЙСКI - АНГЕЛЬСКI, РУСКI - РАСIЙСКI?
У сеціве я натыкнуўся на артыкул Святланы Міхайлаўны Саракач (выкладчык беларускай мовы й літаратуры ў 19-й менскай гімназіі) "Паланізмы ў беларускай мове", дзе зьмяшчаліся вось якія разважаньні:
АНГЛIЙСКI - АНГЕЛЬСКI, РУСКI - РАСIЙСКI
Прыметнік англійскі, утвораны ў поўнай адпаведнасцi з прадуктыўным тыпам адносных прыметнiкаў (аснова англij + суфікс -с/к-), апошнім часам у мове апазiцыйных газет, а іншы раз нават у мове радыё і тэлебачання стаў замяняцца запазычаным з польскай мовы прыметнiкам ангельскі (польскае апgielskі). Прыметнік ангельскі значыўся ў мінска-маладзечанскіх гаворках (гл. "Матэрыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак", Мн., 1970), аднак і там гэта слова адчувалася як запазычанае. У літаратурнай мове, асабліва ў яе пісьмовым варыянце, увядзенне гэтага паланізма стварае да таго ж непажаданую амаграфію з прыметнікам ангельскі (ад назоўніка ангел).Не лепшым чынам абстаіць справа і са спробай замяніць прыметнік рускі (у спалучэннях руская мова, руская літаратура, руская нацыя і пад.) польскім запазычаннем расійскі (польск. rosyjski). Падмена нарматыўнага рускі на паланізм расейскі (расійскі) прыводзіць да таго, што пачынаюць сцірацца межы паміж рознымі словамі: рускі і расійскі. Вядома, што Расія - шматнацыянальная дзяржава, а таму расійскай мовы быць не можа, як не можа бьць мовы канадскай, швейцарскай, югаслаўскай ці казахстанскай. Спасылка на тое, што некалі гэта слова ўжывалi Б. Тарашкевіч, С. Некрашэвіч і інш., нічога не дае: за прайшоўшы час значэнні слоў удакладніліся, мова стала больш унармаванай, i вяртацца больш як на паўстагоддзе назад няма нiякага сэнсу.Вельмі цікава было б услышаць вашы думкі на гэты конт
У беларускай жж-суполцы абмяркоўваюць правільнае кірылічнае напісаньне ангельскага слова blog. Корань праблемы, на думку аўтара, трэба шукаць у існаваньні дзьвюх граматык беларускай мовы, а дакладней, у блытаніне са зьмякчэньнем "л" перад галоснымі ў запазычаных словах. Аргумэнты "за" і "супраць" кожнага з варыянтаў чытаем у посце radzimich. Ну а мы, рэдакцыя "101 блОгу", як і раней, працягваем прытрымлівацца звыклага правапісу : ).
Нядаўна задаўся пытаньнем пра правільнае напісаньне слова "blog" па-беларуску. І так і ня змог на яго адказаць.
З аднаго боку, згодна з правіламі лацінкавага чытаньня трэба пісаць і казаць "блёг". У тарашкевіцы так.
- У той жа Польшчы кажуць "блёг".
- Калі пашукаць па сеціве, "блёг" вельмі часта ўжываецца.
З іншага боку, згодна з правіламі наркомаўкі, якая ведае толькі адзін "самы правильны" варыянт правапісу (кірыліцу), трэба пісаць так, як чытаецца ў мове-першакрыніцы, -- "блог".
Аднак ня толькі "наркомаўцы" ўжываюць "блог": вось напрыклад сайт, прысьвечаны беларускаму блёгінгу 101blog.net таксама ўжывае "блог".
Дык як правільна?
Цікава пабачыць адказы менчукоў (і ня толькі) на правакацыйнае пытаньне блогера falta_di_re аб тым, дзе лепей жыць: у Менску ці ў Маскве? І хто згадзіўся бы зьмяніць менскую прапіску на маскоўскую? Дыскусія закранае шматлікія бакі сучаснага жыцьця ў абодвух сталіцах.
Удзельнікі суполкі minsk_by праводзяць апытаннье і абмяркоўваюць магчымасьць выхаду гульні на беларускай мове. Ці будзе на яе попыт? Ці патрэбны такія гульні беларускім дзецям (ды і дарослым таксама :))? Большасьць блогераў сходзіцца на думцы, што ўсё залежыць ад якасьці прадукта. Але калі такая гульня і сапраўды выйдзе, то шмат хто купіў бы яе проста каб паглядзець.
На пытаньне "Ці ў Беларусі палярызаванае грамадзтва?" самым папулярным адказам зрабіўся "У нас не палярызаванае грамадзтва, у нас проста большасьці да аднаго мейсца". Таксама даводзілася, што рэчы, якія цікавяць Менск ды моладзь, правінцыю ды старых адпаведна не цікавяць.
Нехта propitiator запытаў мяне: "Чаму у Беларусi такая палярызацыя грамадскай супольнасцi - "за" й "супраць" улады?". Я чалавек просты й дурненькі - лепш дам слова дасьведчаным прадстаўнікам гэнай самай грамадзкай супольнасьці. Ваш выхад, спадрове!
АЙВОХЦІЖМНЕ! ФАЙНА! ЦУДОЎНА! АНЁЖ! ШЫКОЎНА! АЛЕЖ ФАЙНА! І яшчэ шматлікімі іншымі выразамі можна выказаць захапленьне сапраўды па-беларуску. Дадаць свой варыянт Вы можаце ТУТ ды ў камэнтарах пад арыгінальным допісам.
Выслаўленьне захапленьня Як у беларускай натуральна ў "лёгкім жанры" выразіць захапленьне (кшталту расейскага "Крута, клёва, клас!" ці ангельскага "Cool!", францускага "Bath!")?
Пытаньне, дзе і як можна далучыцца да паганскай веры, выклікала плойму камэнтараў у стылі "Вось дзівак, хрысьціянства яму не стае..." Паводле думкі некаторых, паганец -- гэта духоўна вольны чалавек, якому не патрэбныя капішчы дзеля рэалізацыі сваёй веры. Нехта згадаў, што апошняга паганскага сьвятара выгналі на Сібір яшчэ напачатку 30-х гадоў. І яшчэ параілі займацца падтрымкай этнаграфічных дасьледваньняў: маўляў, гэта будзе найлепшым унёскам у справу старой веры.
Паганства ў Барысаве Шаноўныя, ці можа хто параiць мне ў Барысаве ці ў Менску паганскага сьвятара нашай старажытнай заходня-балцкай веры ? Хачу прыняць веру нашых продкаў.
Выбраныя камэнтары:
bka_by РПЦ Масквы, каталiцтва, пратэстантызм не зьяўляюцца СЁННЯ нашай нацыянальнай верай. Сваю нацыянальную хрысцiянскую веру РПЦ Кiева мы згубiлi у 1840 годзе разам з назвай "лiцьвiны". Ад пратэстантызма адмовiлiся раней. Каталiцтва зьяуляеецца падмуркам польскага iмперыалiзма на Беларусi, РПЦ Масквы-Маскоускага. Увогуле, хрысцiанства -- гэта вера садамазахicтаў, а я жадаю красавацца жыцьцем.
volny_czalaviek Неяк вы неадэкватна рэагуеце. Па-мойму, прышпільны допіс)) Апошняе капішча ў Менску знішчана менш за сто год таму (не так і даўно, на мой погляд), а паганскі святар сасланы ў Сібір ў 30-ыя гг. Мне насамрэч цікава, ці існуе зараз што-небудзь гэткае.
pagannac Калі па справе, дык паганскія сьвятары існуюць, напэўна, у так званых "раднавераў". Але гэная групоўка паганцаў вельмі дрэнна сябе зарэкамендавала, бо ад спраўжняга паганскага ў іх амаль нічога няма, бо погляд на рэчы застаўся "праваслаўна-атэістычны", усхваленьне Багоў на прымітыўна-паспулісцка-пабытовым роўні. Каб быць паганцам не абавязкова яго прымаць. Расплюшчы вочы -- прыймаюць храысьціянства, а ў этнічную веру проста вераць. + дапамагаюць дасьледаваньням у галіне этналёгіі =) Унёсак у развіцьцё навукі нашмат лепшы крок да абрад, чым нейкае (невядома якім вобразам) прыйманьне веры.
leto12 "Хачу прыняць веру нашых продкаў. "
Калісьці і я шукала язычніцкай суполкі, каб стаць язычніцай. Але потым зразумела, што язычніцтва -- гэта не вера і тым больш не царква. Язычнік - духоўна свабодны чалавек, яму не патрэбны пастыр. Ён мае свае ўласныя рэлігійныя ўяўленні, заснаваныя як на народных традыцыях, так і на уласнай практыцы і ўласным сумленні. Язычнік не імкнецца жыць і думаць дакладна так, як жылі і думалі продкі. Бо продкі жылі па сваім разуменні, а гэта і ёсць язычніцтва: жыць па свайму разуменню, свайму сумленню. Шануючы сваіх продкаў і сваіх багоў, якія, па маім меркаванні, таксама продкі -- толькі вельмі-вельмі далёкія.
Скарына, Быкаў, Купала. А каго б вы дадалі да сьпісу вядомых беларусаў сучаснасьці? Камэнтатары згадалі Уладзімера Арлова, Івонку Сурвілу, Зьміцера Вайцюшкевіча, Станіслава Шушкевіча, Славаміра Адамовіча, Сьвятлану Алексіевіч і шмат каго зь іншых. А насамрэч, хто найболей уплывовы з сучасьнікаў, пакажа толькі час.
Известные люди Беларуси
Добрый день. В поиске по комьюнити запустил, темы такой не нашел. Если найдется - дайте, пожалуйста, ссылку, и удалите пост.
Итак, уважаемые. Все мы знаем об известных людях Беларуси - Скорине, Будном, Богушевиче, Коласе, Купале (есть еще много фамилий, которые я не буду сейчас перечислять). Но все эти беларусы жили и творили уже сравнительно давно, и о них много сказано. А спросить хотелось бы следующее - если бы вы составляли TOP-10 или просто хотели бы упомянуть беларусов, наиболее известных от нашей страны в мире, или же список тех, кто оказал наибольшее влияние (культурное, экономическое, политическое) на развитие нашей страны от 1980 до 2008 года, кого бы вы назвали? (можно двумя "списками": наиболее известных (например, Ляхович или Глеб известны, но своей профессиональной деятельностью) и наиболее деятельных в отношении Беларуси).
Нужно составить текст для странички белорусского землячества на сайте МГИМО. Честно говоря, вызвало некоторое затруднение более-менее объективное составление списка, и поэтому я решил обратиться за советом к вам.
--
Вариант "Z!" и иже подобные не предлагать. Хотя самого Позняка предлагать можно Но опрос серьезный.