Сто адна нагода быць шчасьлівым
March 5, 2008
Калі не памыляюся, менавіта так перакладаецца надпіс на гэтым фотаздымку. Спадзяюся, і Вы зможаце знайсьці прынамсі некалькі спосабаў быць шчасьлівым у гэтыя яшчэ халодныя, але ўжо вясновыя дні!
Нам дасылаюць фота
February 27, 2008

Вось такое фота нам даслаў блогер
Кажа, гэта вар'яцкі лек, які ператварае дзяцей у яшчараў замест таго, каб збівать тэмпературу. Вісіць постэр на вуліцы Валгаградзкай у Менску. Тэкст рэкламы мы замалявалі нашым лога па двух прычынах. 1) "крэатыўны" дызайнер, здецца, проста спёр фотаздымак у вядомай фотасэсіямі малых фотамайстаркі Анны Гедэс, таму мы не рэклямуем піратаў. 2) трэба ж нам неяк візуальна нагадаць пра сябе сваім наведвальнікам, праўда?
Назірайце за беларускай сучаснасьцю, рабіце яе самі і не забывайце дзяліцца праз нас цікавосткамі зь іншымі!
Крэатыўны тыдзень
February 22, 2008
Неяк вось па водгуках тыдзень для беларусаў крэатыўны выдаўся. Фота-жабы ды іншыя цікавосткі пасыпаліся адна за адной. Дызайнер афіцыйнага сайту тэлеканала Лад падклаў "бомбу" у іх лога, іншыя ствараюць непрыстойныя альтэрнатывы газеце "Звязда" на камьюніці lulu_gov_by, трэція спрабуюць удасканаліць сьвет і прымусіць адміністратараў рускамоўных рэсурсаў для Беларусі карыстацца і нашай мовай.
101 вакол
February 20, 2008
"Пусть знает каждый гражданин (с), что есть на свете сто один. Блог." - Такі слоган прапанаваў наш чытач "Просто журнал" і да таго ж даслаў кадр, які выклікаў у яго асацыяцыю з нашым рэсурсам. І хоць мы і не МЧС і нават не "Чып і Дэйл", але асацыяцыі, канешне прыемныя, бо і мы хацелі б быць карыснымі і дапамагаць. Хоць бы і не ў пажарах, а ў навігацыі простага юзера па благасферы. Дзякуй за крэатыў! Чакаем і вашых кадраў і малюнкаў.
Блогі руляць
February 17, 2008
Камусьці ўжо нават не цікава пра блогі размаўляць, бо іх хутка завядзе ў Беларусі кожны слупок і прыйдзецца чытаць кіламетры фрэндстужак. (Хаця, канечне, менавіта для гэтага ў Вас і ёсьць мы, 101blog). Але вось і брытанскі амбасадар патусіў з блогерамі пад каву і вырашыў прасоўваць брытанска-беларускае сяброўства праз асабісты блог. І правільна робіць. А з беларускай улады адна Вольга Абрамава ў благасфэры зьявілася. Астатнія, мабыць, кампутар ад шчотаў пакуль ледзь адрозьніваюць, інакш чым патлумачыць іх маўчаньне?
З днём закаханых!
February 14, 2008
Паважаныя юзеры! У Беларусі так пахне вясной, што нават птушкі адмаўляюцца заўважаць сьнег і шчабечуць. (Вось якраз дзяруць горла... Прабачце, спяваюць, за маім вакном!) Віншую Вас ад імя ўсяго 101blog.net з днём Сьвятога Валянціна і зычу ўсім кахаць, любіць і паважаць адзін аднаго.
Cправаздача 101
February 2, 2008
Вітаю, паважаныя!
За мінулы тыдзень мы значна пашырылі нашу аналітычную базу (дадалі шмат новых блогаў да аўтаматычнага адсочваньня папулярных допісаў). Спадзяемся, Вы хутка заўважыце, што матэрыялы стануць больш разнастайнымі. Напрыклад, ужо зараз у нашым топе сталі з'яўляцца асобныя цікавыя допісы з блогаў на іншых платформах, не толькі з ЖЖ. Хаця, канешне, найбольш актыўныя абмеркаваньні ідуць менавіта там. Не забывайце дасылаць цікавыя фота і малюнкі з нашым сымбалем, цыфрай 101!
Цікавыя фота датычна 101
January 25, 2008
Спадарства, дасылайце фотаздымкі, калажы і малюнкі з нумарам 101! Пакуль вельмі мала хто адгукнуўся (калі шчыра, акрамя майго хамяка, увогуле ніхто). А гэта значыць, што шанец атрымаць ад нас нешта цікавае ўзамен на сваю творчасьць аб нашым стопершым рэсурсе у Вас вельмі вялікі. З навінаў жа ў нас пакуль толькі тое, што наш калега project_belarus хварэе грыпам, таму даўно заплянаванае паляпшэньне інтэрфейса ў нас троху адкладаецца. Затое мы вельмі актыўна абмяркоўваем свае недахопы і перспектывы развіцьця з блогерамі, якія пра нас пішуць. Напрыклад, у блогу спадара
101блог - фота
January 22, 2008
Дасылайце нам калi знойдзеце, цi, яшчэ лепей, зробiце фота i малюнкi на тэму "101", а мы, рэдактары, скiнемся на прыемны прыз за лепшае за месяц фота. Пераможцам ТОП-Бэст мінулага тыдня стаў coipish з допісам
Чарговы ТОП, як звычайна, змяшчаецца справа ўнізе нашага сайту. Чытаем, спадарства, і абіраем!
Вітанкі ўсім ;)
January 17, 2008
Цікава, 101blog.net уплывае на тое, што тэма беларускай мовы у белблагасферы (ды і кірылічнай частцы блогаў наўвогул) такая папулярная апошнімі тыднямі, ці гэта толькі супадзеньне? Усё-ткі, калі разабрацца, мы першы рэсурс на беларускай, які прысьвечаны выключна беларускай жа частцы інтэрнэта. Нам самім такога сайціка не хапала, па шчырасьці! На lOl ужо ненавязліва пачынаюць ссылацца СМІ, а гэта паказвае, што мы не дарма спадзяваліся, - журналісты ацэняць нас як зручны інструмент адсочваньня тэндэнцыяў.
« Папярэдняя старонка — Наступная старонка »
