Благасфера ажыла

January 16, 2008

bb.jpg

Дзякуй Богу, беларусы-блогеры патроху адыходзяць ад сьвятаў і пачынаюць больш пісаць у сваі дзёньнікі, больш камэнтаваць у чужых блогах, флэшмобіць і там-сям некаторыя самыя сьмелыя нават флудзіць. Мы радыя, што у нашай машыне па збору блог-топаў более допісаў, гэта значыць, нам будзе шматок цікавай працы, а Вам задавальненьне (спадзяемся) ад яе вынікаў! Пішыце, пішыце! І не забывайце свае дзёньнікі, ці на Ваш погляд вартыя таго іншыя рэсурсы дадаваць да нашага рэйтынгу!

101blog THE BEST - пераможца і наступны ТОП

January 15, 2008

Пераможцам першага ТОПу ад 101blog стаў prosto_journal з допісам Демократия онлайн. Аўтар допіса - звярніся за падарункам да адміністрацыі.

101blog прапануе вашай увазе наступны ТОП - лепшыя допісы 8.01 - 14.01. Абіраем, галасуем, перамагаем! А прыз за намі!

Піяру - to be or not to be?

January 14, 2008

101блогПадыходзіць да завяршэньня апытанка мінулага тыдня. Галасуйце, хто яшчэ не пасьпеў, хутка ўступіць у сілу сьвежанькая апытанка. Наш пераможца за пост года, відаць, так шчасліва ўсьміхаўся некальки дзён за пар з галоўнай старонкі нашага сайта, што некаторыя новыя намінанты вырашылі выйграць у наступны раз любымі сродкамі і вельмі сябе актыўна піярылі ў чужых блогах. Нам, па шчырасьці, хацелася б, каб допісы абіраліся не з-за піяру, а ў першую чаргу з-за зьместу. Але мы, канешне, можам толькі раіць, а далей толькі падлічваць галасы і паведамляць вынікі. З гэтымі усімі конкурсамі, не забывайцеся чытаць навіны, лазіць па сайце, шукаць багі і прапаноўваць свае ідэі дзеля стопершага блогнэту! Мы увесь час думаем, што б яшчэ палепшыць! ;)

Аўтар лепшага допісу года атрымаў прыз

January 11, 2008

Сустрэча аўтара, рэдакцыі 101блогу, а таксама зацікаўленых, адбылася ў кавярні "Салодкі Фальварак", што на Плошчы Перамогі. Севярыну Квяткоўскаму быў урачыста перададзены абяцаны прыз -- аптычная радыёмышка Logitech LX7.

Гэта была першая спроба вызначыць лепшы допіс з беларускай благасферы, і спроба, як я лічу, даволі ўдалая. Далей будуць яшчэ конкурсы. Допісы з кожным разам будуць паляпшацца, прызы таксама. Галоўнае толькі не забываць, што прыз -- гэта толькі адзін са стымулаў.

Прысутныя адсвяткавалі перамогу, абмеркавалі 101blog і апошнія навіны, і разыйшліся -- хто пісаць лепшыя допісы, а хто ствараць новыя конкурсы...

Паляпшаем сайт

January 9, 2008

Паляпшаем сайтЯк вы ўжо, мабыць, заўважылі, наш рэсурс расьце і развіваецца. Вось, напрыклад, мы прыкруцілі да пастоў магчымасьць дадаваць малюнкі. І 101blog.net трошкі ажыў, як лічыце?
З новенькага ў нас так сама сьпіс THE BEST за мінулы тыдзень, за які мае сэнс галасаваць і вывадзіць тое, што спадабалася менавіта Вам у топ тыдня, потым месяца і, нарэшце, года. Па шматлікіх просьбах нашых наведвальнікаў мы плянуем таксама ў бліжэйшы час перапрацаваць і дадаць надпісы на сайце, якія палегчаць навігацыю.
Калі ёсьць яшчэ нейкія практычныя пажаданні, абавязкова раскажыце нам і мы пастараемся ажыцьцявіць вашы файныя ідэі!

Вызначаны допіс года!

January 7, 2008

Аляксандр ШакуляІнтрыга была таго вартая! Блогеры ад душы піярылі гэты допіс за пазытыў, глыбіню і беларускамоўнасьць і літаральна за суткі вывялі пост на вяршыню нашай апытанкі. Пераможцам стаў з адрывам амаль у паўсотню галасоў допіс блогера abrykos "Дзень нараджэньня Аляксандра Шакулі" аб стодвухгадовым беларусе, які шмат прайшоў у сваім жыцці. Мы зычым герою допіса яшчэ сто год шчасьлівага жыцьця, а аўтару дзякуем за цікавы пост. У самы бліжэйшы час мы зьвяжамся з Вамі, каб перадаць прыз. А тым часам ажно 5 беларускіх аўтараў выйшлі ў топ Яндэкса са сваімі допісамі і тры зь іх на лідуючых месцах. Маем саманадзейнасьць верыць, што і мы прыклалі да гэтага руку (лічым гэта цікавай і пазітыўнай міжкультурнай правакацыяй). Некалі на пытаньне англамоўнага блогера "што гэта за невядомая мова" расейскія блогеры адаслалі яго вучыць альбанскую. Сёньня аналагічныя пытаньні (і адказы) паміж рускімі і беларускімі блогерамі. Нават да спадара Носіка даляцеў прамень беларускамоўнасьці. Так што, думаю, што не памылюся, калі павіншую Вас з пачаткам новай эры беларускай благасфэры, спадарства!

101блог THE BEST

January 6, 2008

Менш чым праз 24 гадзіны скончыцца галасаваньне за лепшы допіс года. Допіс, які абіралі вы!
У вас яшчэ ёсьць магчымасьць паўплываць на становішча. Піярце сябе, піярце сваіх фрэндаў, і, фактычна, перамагчы можа любы з удзельнікаў!

Нагадаем, што пераможца атрымае прыз -- аптычную радыёмышку для кампутара Logitech LX7.

Шчасьлівага старта ў новы год!

January 1, 2008

Дайце мы вас абдымем, паважаны чытач! Няма сілаў трываць і рабіць сур'ёзны твар, бо мы ўжо адкаркавалі шампанскае (паўтарэньне не зашкодзіць), пад'елі дранікаў і зараз жалезна перакананыя, што скончыўся свінячы год і пачаўся самы плённы, самы лепшы год для нашага рэсурса, а значыць і для Вас! Пасля таксама будуць добрыя гадЫ, але менавіта ў 2008 мы канчаткова адладзім наш сайт, якому пакуль толькі крыху больш за тыдзень, удасканалім яго, разаўем, зробім больш карысным і цікавым для вас, лепш пазнаёмімся з вамі ў сеціве і (магчыма) у рэале, правядзем шмат апытанак і конкурсаў, вырасьцем самі як прафесіяналы і зробім нешта карыснае для нашай маленькай але перспэктыўнай беларускай інтэрнэт-суполкі. Ад усяго сэрца жадаем гэтага сабе і вам! З новым годам, сябры! Давайце працаваць разам!

Навагодні зварот прэзідэнта да краіны

January 1, 2008

Беларуская благасфера абмяркоўвае пасланне прэзідэнта, якое ён традыцыйна зачытаў перад надыходзячым новым годам па тэлебачанні.

В новогоднем выступлении Лукашенко, как всегда, сказал:
— что год прошедший был для страны особенно тяжёл;
— что, несмотря на разнообразные проблемы, в том числе газовые, средний белорус ещё жив и сейчас вовсю хлещет шампанское;
— что ни один нуждающийся в государственной помощи без неё не останется (тут мы вспомнили, что отменили льготы пенсионерам и студентам. студентам-то хуй с ними, а старичков жалко);
— что автопром выпустил несколько новых БелАЗов или ещё чего-то, я не расслышала (потому что как раз рассказывала маме, что на Дворцовой площади наши МАЗы как туалеты используются, а мама возмущалась громче, чем Лукашенко поздравлял);
— что хлеб — всему голова;
— что сила сталеваров в плавках;
— что в этом году наконец отменят разрешительный штамп для выезда за границу;
— и больше не будет индивидуальных предпринимателей;
— да и много чего ещё не будет, чё уж скрывать.
На этой оптимистичной ноте Лукашенко закончил, и на экране появились куранты. Он никогда не успевает толком поздравить белорусский народ, потому что слишком долго и увлечённо поносит Россию и индивидуальных предпринимателей.
Поэтому я вас вместо него поздравлю:
С наступившчым дзве тысячы восьмым годам вас, дарагия соотечэственники и прочыя таварышчы!

Потом по ОНТ начался новогодний мюзикл. Почему-то на фоне летних пейзажей. В самом начале стройным рядом прошли какие-то люди, а за кадром сказали: «Вот идут хлеборобы, гордость государства!».
Да и далее в ткани повествования регулярно зияли уродливые дыры госзаказа.

А на БТ сделали рекламные заставки в стиле кока-колы. Ну, помните ролик, где едут грузовички с колой через мостик в деревню, и всё зажигается, начинает сверкать и переливаться? Так вот у нас типа того, только на фоне сияющей библиотеки едет громадный БелАЗ. Остальной район погружён во тьму. По-моему, глубоко символично.

Мне сейчас наверняка опять скажут, что я родину ненавижу (ещё и попеняют, что слово «родина» с маленькой буквы написала), но это не так на самом деле.

// піша deadpinkelefant

Ознакомился с поздравлением.

В новогоднем выступлении Лукашенко как всегда сказал, что год прошедший был для страны особенно тяжёл.

// піша zelanton

Новогоднее обращение 1П
У кого-нибудь есть видео? А то у нас тут это нигде не показывали, а по инету они не справились с траффиком.

// піша 4ilavek у minsk_by

новогодний потс 2
На задний план Александра Григорьевича во время новогоднего выступления вроде бы впервые в истории суверенного белорусского государства поместили книги, много книг.

Кто в десять минут первого в новогоднюю ночь сидит в жэжэ, тот лох :)

// піша unutranyholas

101блог: ловім тапкі і прамяні

December 30, 2007

Падыходзіць да канца першы тыдзень існавання нашага “стопершага” блога. Спасылкі на нас з’яўляюцца ў благасферы. З большага ўдзельнікі галасавання запрашаюць да нас сваіх сяброў. Але і незацікаўленыя асобы раяць нас, таксама шмат хто крытыкуе. Парадаваў abc-bel, які не паляніўся дэтальна апісаць усе касякі незразумелыя моманты нашага твора, якія былі імі заўважаныя “на сьвежае вока”, за што яму вялікі дзякуй. Яго змястоўны аналіз і наш ня меней змястоўны адказ і дыскусію, якая, магчыма, працягнецца, можна чытаць тут. Мы працягваем адлаўліваць багі, дапрацоўваць недахопы, спрабуем зрабіць сайт больш лёгкім і прыемным для нашых карыстальнікаў. Каманда мала спіць і шмат піша :)

Камэнтаваць

« Папярэдняя старонкаНаступная старонка »


Купить красивые картины из кристаллов в Москве . проект очистных сооружений . конструкция встроенного шкафа купе