101блог: дзень другі
December 27, 2007
Пачынаецца другі дзень жыцьця сайта, і радыя падзяліцца апошнімі навінамі.
Па-першае, просім прабачэньня за праблемы з функцыяй галасаваньня за пасты: цяпер выпраўлена і працуе, за кожны пост можна прагаласаваць і паставіць адзнаку па пяцібальнай сістэме. Пасты з найвышэйшай сярэдняй адзнакай трапяць у штотыднёвы рэйтынг "The Best". Старыя адзнакі прыйшлося ануляваць, каб ня блытаць вылічэньне. Праблема з чартамі таксама вырашаная.
Таксама, вось сьпіс функцый ў распрацоўцы, якія хутка зьявяцца на сайце:
- кнопкі "дадаць пост" і "дадаць блог"
- віджэт для трансьляцыі топ пастоў беларускай благасфэры -- яго можна інсталяваць на iPhone, уставіць у блог, надрукаваць на майцы, павесіць як сьценгазэту, чытаць таксама можна.
- руская вэрсія сайта (хто хоча і можа дапамагчы? Пішыце!)
- трансьляцыя ў ЖЖ
- агляд англамоўных крыніц пра Беларусь (накшталт Інопрессы.ру)
- куча рэйтынгаў: музыкі, палітыкі, гарады і іншае, пра што размаўляюць блогеры.
Калі вы тут ў першы раз, то можаце прачытаць пра гэты сайт, і яго функцыі тут.
101blog.net — дзень 1
December 25, 2007
Мы запускаем новы для Беларусі праект – "101 блог: ТОП беларускіх блогаў". Кожны дзень блогеры пішуць тысячы пастоў. Вартыя ўвагі пасты трапляюць на наш сайт, дзе кожны можа прагаласаваць за лепшых. Вам не абавязкова праглядаць больш за 11 тысяч крыніцаў – сістэма дапаможа знайсці самае цікавае і важнае. На сёньняшні дзень у сістэме знаходзяцца актыўныя і ўплывовыя блогі Беларусі паводле камбінаванага рэйтынгу Yandex, Technorati і нашага ўласнага алгарытму belblogparser2.1.
Гэты сайт працуе выключна для вас, яго мэта – зрабіць сёрфінг па беларускіх блогах прасьцейшым. Але над ім працуе невялічкая група энтузіястаў (дарэчы, зазірніце ў блог распрацоўшчыкаў), таму заклікаем усіх неабыякавых да якасці рэсурса актыўна ўдзельнічаць у яго жыцці і адлоўліваць глюкі і багі, пазьбегнуць якіх ня здольны аніводны сайт. Будзьце тэстэрамі, абмяркоўвайце, крытыкуйце, а потым – пішыце нам. Мы зробім усе, каб вашыя пажаданьні не засталіся без увагі. Больш таго – самаму актыўнаму тэстэру мы з задавальненьнем праставімся півам!
Як гэта працуе:
Кожны папулярны допіс (паводле колькасьці каментаў і спасылак зь іншых блогаў) трапляе ў чарт "Топ пасты", які вы бачыце пасярэдзіне на першай старонцы. Перад публікацыяй допіс праглядае прафэсійная каманда рэдактараў, якія катэгарызуюць яго і дадаюць лінкі на зьвязаныя тэмы.
На сёньняшні дзень сістэма выдае наступныя зьвесткі: "Топ пасты" -- самыя папулярныя допісы паводле колькасьці каментаў і спасылак зь іншых блогаў. Гэта, фактычна, самыя важныя дыскусіі дня. Допісы з "Топ пастоў" можна намініраваць на ўдзел у штотыднёвым рэйтынгу "101blog / THE BEST" (пад рэдактурай 'a) - знаходзіцца справа на галоўнай старонцы, па якім кожную нядзелю вызначаюцца галоўныя тэмы тыдня.
Акрамя гэтага, сістэма праглядае ўсе папулярныя пасты на спасылкі на іншыя рэсурсы і складае адмысловы рэйтынг "Топ крыніцаў" -- рэсурсаў, якія найбольш цытуюць беларускія блогеры.
Здаецца, гэта ўсё пра галоўныя функцыі.
Што будзе далей:
- русская версия сайта (хто хоча і можа дапамагчы?)
- трансьляцыя ў ЖЖ
- агляд англамоўных крыніц пра Беларусь (накшталт Інопрессы.ру)
- куча рэйтынгаў: музыкі, палітыкі, гарады і іншае, пра што размаўляюць блогеры.
интерьер мансарды . дорогой детский отдых в Словакии
