Наш блог / Lab : 101блог

Крэатыўны тыдзень

February 22, 2008

Неяк вось па водгуках тыдзень для беларусаў крэатыўны выдаўся. Фота-жабы ды іншыя цікавосткі пасыпаліся адна за адной. Дызайнер афіцыйнага сайту тэлеканала Лад падклаў “бомбу” у іх лога, іншыя ствараюць непрыстойныя альтэрнатывы газеце “Звязда” на камьюніці lulu_gov_by, трэція спрабуюць удасканаліць сьвет і прымусіць адміністратараў рускамоўных рэсурсаў для Беларусі карыстацца і нашай мовай.

101 вакол

February 20, 2008

“Пусть знает каждый гражданин (с), что есть на свете сто один. Блог.” - Такі слоган прапанаваў наш чытач “Просто журнал” і да таго ж даслаў кадр, які выклікаў у яго асацыяцыю з нашым рэсурсам. І хоць мы і не МЧС і нават не “Чып і Дэйл”, але асацыяцыі, канешне прыемныя, бо і мы хацелі б быць карыснымі і дапамагаць. Хоць бы і не ў пажарах, а ў навігацыі простага юзера па благасферы. Дзякуй за крэатыў! Чакаем і вашых кадраў і малюнкаў.

Блогі руляць

February 17, 2008

Камусьці ўжо нават не цікава пра блогі размаўляць, бо іх хутка завядзе ў Беларусі кожны слупок і прыйдзецца чытаць кіламетры фрэндстужак. (Хаця, канечне, менавіта для гэтага ў Вас і ёсьць мы, 101blog). Але вось і брытанскі амбасадар патусіў з блогерамі пад каву і вырашыў прасоўваць брытанска-беларускае сяброўства праз асабісты блог. І правільна робіць. А з беларускай улады адна Вольга Абрамава ў благасфэры зьявілася. Астатнія, мабыць, кампутар ад шчотаў пакуль ледзь адрозьніваюць, інакш чым патлумачыць іх маўчаньне?

З днём закаханых!

February 14, 2008

Паважаныя юзеры! У Беларусі так пахне вясной, што нават птушкі адмаўляюцца заўважаць сьнег і шчабечуць. (Вось якраз дзяруць горла… Прабачце, спяваюць, за маім вакном!) Віншую Вас ад імя ўсяго 101blog.net з днём Сьвятога Валянціна і зычу ўсім кахаць, любіць і паважаць адзін аднаго.

Cправаздача 101

February 2, 2008

Вітаю, паважаныя!

За мінулы тыдзень мы значна пашырылі нашу аналітычную базу (дадалі шмат новых блогаў да аўтаматычнага адсочваньня папулярных допісаў). Спадзяемся, Вы хутка заўважыце, што матэрыялы стануць больш разнастайнымі. Напрыклад, ужо зараз у нашым топе сталі з’яўляцца асобныя цікавыя допісы з блогаў на іншых платформах, не толькі з ЖЖ. Хаця, канешне, найбольш актыўныя абмеркаваньні ідуць менавіта там. Не забывайце дасылаць цікавыя фота і малюнкі з нашым сымбалем, цыфрай 101!

Цікавыя фота датычна 101

January 25, 2008

1113.jpgСпадарства, дасылайце фотаздымкі, калажы і малюнкі з нумарам 101! Пакуль вельмі мала хто адгукнуўся (калі шчыра, акрамя майго хамяка, увогуле ніхто). А гэта значыць, што шанец атрымаць ад нас нешта цікавае ўзамен на сваю творчасьць аб нашым стопершым рэсурсе у Вас вельмі вялікі. З навінаў жа ў нас пакуль толькі тое, што наш калега project_belarus хварэе грыпам, таму даўно заплянаванае паляпшэньне інтэрфейса ў нас троху адкладаецца. Затое мы вельмі актыўна абмяркоўваем свае недахопы і перспектывы развіцьця з блогерамі, якія пра нас пішуць. Напрыклад, у блогу спадара aquamber‘а.

Сацыяльныя сеткі ў Беларусі: феерычны прырост

January 18, 2008

infopolicy прыводзіць цікавы графік: за мінулы год адбыўся значны пад’ём папулярнасьці клясычных сацыяльных сетак, лідэрамі зьяўляюцца Odnoklassniki.ru i vkontakte.ru:

Social networks

Вітанкі ўсім ;)

January 17, 2008

aa3.jpg

Цікава, 101blog.net уплывае на тое, што тэма беларускай мовы у белблагасферы (ды і кірылічнай частцы блогаў наўвогул) такая папулярная апошнімі тыднямі, ці гэта толькі супадзеньне? Усё-ткі, калі разабрацца, мы першы рэсурс на беларускай, які прысьвечаны выключна беларускай жа частцы інтэрнэта. Нам самім такога сайціка не хапала, па шчырасьці! На lOl ужо ненавязліва пачынаюць ссылацца СМІ, а гэта паказвае, што мы не дарма спадзяваліся, - журналісты ацэняць нас як зручны інструмент адсочваньня тэндэнцыяў.

Благасфера ажыла

January 16, 2008

bb.jpg

Дзякуй Богу, беларусы-блогеры патроху адыходзяць ад сьвятаў і пачынаюць больш пісаць у сваі дзёньнікі, больш камэнтаваць у чужых блогах, флэшмобіць і там-сям некаторыя самыя сьмелыя нават флудзіць. Мы радыя, што у нашай машыне па збору блог-топаў более допісаў, гэта значыць, нам будзе шматок цікавай працы, а Вам задавальненьне (спадзяемся) ад яе вынікаў! Пішыце, пішыце! І не забывайце свае дзёньнікі, ці на Ваш погляд вартыя таго іншыя рэсурсы дадаваць да нашага рэйтынгу!

Піяру - to be or not to be?

January 14, 2008

101блогПадыходзіць да завяршэньня апытанка мінулага тыдня. Галасуйце, хто яшчэ не пасьпеў, хутка ўступіць у сілу сьвежанькая апытанка. Наш пераможца за пост года, відаць, так шчасліва ўсьміхаўся некальки дзён за пар з галоўнай старонкі нашага сайта, што некаторыя новыя намінанты вырашылі выйграць у наступны раз любымі сродкамі і вельмі сябе актыўна піярылі ў чужых блогах. Нам, па шчырасьці, хацелася б, каб допісы абіраліся не з-за піяру, а ў першую чаргу з-за зьместу. Але мы, канешне, можам толькі раіць, а далей толькі падлічваць галасы і паведамляць вынікі. З гэтымі усімі конкурсамі, не забывайцеся чытаць навіны, лазіць па сайце, шукаць багі і прапаноўваць свае ідэі дзеля стопершага блогнэту! Мы увесь час думаем, што б яшчэ палепшыць! ;)

« Папярэдняя старонкаНаступная старонка »


Рэкляма: