101блог: “переработка вторсырья и улучшение работы общественного транспорта”!
January 14, 2008
Пакуль некаторыя ўдзельнікі рэйтынгу працягваюць бессаромны актыўны піяр і агітуюць галасаваць за іх допісы, прамень славы крануўся і нашага сьціплага сайту — прычым зь нечаканага боку:
увеличить долю влияния ЖЖ на поведение общественного транспорта, расписание работы магазинов, обустройство переработки вторсырья поможет портал 101blog.net, осуществляющий обзор белорусской блогосферы и прямо сейчас ведущий голосование за самый интересный первый пост 2008 года! // atmoravi
Аўтар лепшага допісу года атрымаў прыз
January 11, 2008
Сустрэча аўтара, рэдакцыі 101блогу, а таксама зацікаўленых, адбылася ў кавярні “Салодкі Фальварак”, што на Плошчы Перамогі. Севярыну Квяткоўскаму быў урачыста перададзены абяцаны прыз — аптычная радыёмышка Logitech LX7.
Гэта была першая спроба вызначыць лепшы допіс з беларускай благасферы, і спроба, як я лічу, даволі ўдалая. Далей будуць яшчэ конкурсы. Допісы з кожным разам будуць паляпшацца, прызы таксама. Галоўнае толькі не забываць, што прыз — гэта толькі адзін са стымулаў.
Прысутныя адсвяткавалі перамогу, абмеркавалі 101blog і апошнія навіны, і разыйшліся — хто пісаць лепшыя допісы, а хто ствараць новыя конкурсы…
Паляпшаем сайт
January 9, 2008
Як вы ўжо, мабыць, заўважылі, наш рэсурс расьце і развіваецца. Вось, напрыклад, мы прыкруцілі да пастоў магчымасьць дадаваць малюнкі. І 101blog.net трошкі ажыў, як лічыце?
З новенькага ў нас так сама сьпіс THE BEST за мінулы тыдзень, за які мае сэнс галасаваць і вывадзіць тое, што спадабалася менавіта Вам у топ тыдня, потым месяца і, нарэшце, года. Па шматлікіх просьбах нашых наведвальнікаў мы плянуем таксама ў бліжэйшы час перапрацаваць і дадаць надпісы на сайце, якія палегчаць навігацыю.
Калі ёсьць яшчэ нейкія практычныя пажаданні, абавязкова раскажыце нам і мы пастараемся ажыцьцявіць вашы файныя ідэі!
Дырэктар “гэтага самага”
January 8, 2008
Google шукае кандыдатаў на пасаду “Director of Other” — г. зн. “Дырэктара па іншых накірунках”.
Пад іншымі накірункамі разумеюць тыя 10% бізнэса кампаніі, якія не зьвязаныя з асноўнай кампетэнцыяй (пошук і рэкляма) — напрыклад, энергія, біятэхналёгіі і гд.
Сьмешны момант: у ангельскім слэнгу слова “Other” азначае “полавы акт”, што дадае пікантнае адценьне гэтай цікавай абвестцы )).
[фота: keso]
Пошук па беларускіх блогах
January 7, 2008
Кароткае тлумачэньне тэхналёгіі пошуку па блогах на 101блогу:
База дадзеных уключае самыя актыўныя беларускія блогі, і пастаянна пашыраецца за кошт спасылак, якія робяць блогеры на іншыя сайты і допісы.
На сёньняшні дзень індэксуюцца каля 11 000 блогаў.
Пошук рэалізаваны на базе тэхналёгіі
Апошнія блог-хасты, якія былі даданыя ў сістэму:
-
Каб дапамагчы нам складаць базу дадзеных беларускіх блогаў: калі вы заўважыце, што пэўнага рэсурсу няма ў выніках пошуку, проста дашліце адрас рэсурсу праз форму кантактаў і мы дададзім яго да базы.
Чаму мы карыстаемся праграмамі і сэрвісамі?
January 7, 2008
Пасьля таго, як я ў каторы раз зачытаўся цікавымі лінкамі ад фрэндаў у Google reader’ы, хаця зайшоў туды пачытаць крыніцы па працы, я зразумеў, што нездарма Google reader і Gmail разам называюць асабістым “інфармацыйным нэрвовым цэнтрам”. Разам, інтэграцыя пошты, чата і чытальніка RSS дае шмат магчымасьцяў для цікавых адкрыцьцяў. Напрыклад, мае фрэнды ў google-reader’ы — гэта тыя, зь кім я размаўляю праз гугл-чат: яны таксама карыстаюцца гугл-рыдэрам, і калі яны раяць мне прачытаць нешта цікавае, то часта гэта насамрэч варта таго.
Ледзь не штодня гэтых магчымасьцяў становіцца болей, але не настолькі, каб я ў іх заблытаўся.
Сёньня я ўжо дадаю тэгі да допісаў ў Google reader’ы (каб вярнуцца да іх пазьней), а магу і “падзяліцца” навінамі зь сябрамі, магу паглядзець статыстыку прачытаных тэм за мінулыя тыдні – хаця ўчора і не задумваўся пра тое, што гэта можа быць мне патрэбна.
Адначасова атрымліваецца, што я як карыстальнік зьвяртаю ўвагу ня толькі на цяперашні функцыянал, але і на будучы. Хай Google reader пакуль не дае і паловы функцыянальнасьці Feeddemon’a, але заўтра, магчыма, зь ім здарацца тыя сотні маленькіх разумных зьменаў, якія зрабілі Gmail інструмэнтам для мэтадычнай і арганізаванай працы. Я буду карыстацца гугл-рыдэрам, бо спадзяюся, што гугл будзе паляпшаць яго гэтак жа, як паляпшаў да гэтага.
Тое самае, мы спадзяемся, будзе адбывацца і з 101блог: тыя, хто прыйшлі дзеля першых, самых простых функцый (рэйтынг гарачых тэм беларускай благасфэры), застануцца з намі, а некаторыя, самыя няўрымсьлівыя, дабяруцца да ўсіх новых і тэставых фічаў, прыдумаюць ім новае выкарыстаньне, дапамогуць іх давесьці іх да розуму, і сайт перарасьце ў карысны і надзейны інструмэнт для большасьці тых, хто цікавіцца беларускімі блогамі і іх вірлівым жыцьцём.
Хто лепш за ўсіх ведае?
January 7, 2008
“Калі два чалавекі ўва ўсім пагаджаюцца, можаце быць упэўненыя, што адзін зь іх прадумаў усё за абодвух.” (Ліндан Джонсан)
Менавіта гэтым мне і падабаецца беларуская блогасфэра: пра што ні шла б гаворка, ніхто ні зь кім не пагодзіцца проста так, а значыць, збольшага людзі думаюць сваёй галавой.
Вызначаны допіс года!
January 7, 2008
Інтрыга была таго вартая! Блогеры ад душы піярылі гэты допіс за пазытыў, глыбіню і беларускамоўнасьць і літаральна за суткі вывялі пост на вяршыню нашай апытанкі. Пераможцам стаў з адрывам амаль у паўсотню галасоў допіс блогера abrykos “Дзень нараджэньня Аляксандра Шакулі” аб стодвухгадовым беларусе, які шмат прайшоў у сваім жыцці. Мы зычым герою допіса яшчэ сто год шчасьлівага жыцьця, а аўтару дзякуем за цікавы пост. У самы бліжэйшы час мы зьвяжамся з Вамі, каб перадаць прыз. А тым часам ажно 5 беларускіх аўтараў выйшлі ў топ Яндэкса са сваімі допісамі і тры зь іх на лідуючых месцах. Маем саманадзейнасьць верыць, што і мы прыклалі да гэтага руку (лічым гэта цікавай і пазітыўнай міжкультурнай правакацыяй). Некалі на пытаньне англамоўнага блогера “што гэта за невядомая мова” расейскія блогеры адаслалі яго вучыць альбанскую. Сёньня аналагічныя пытаньні (і адказы) паміж рускімі і беларускімі блогерамі. Нават да спадара Носіка даляцеў прамень беларускамоўнасьці. Так што, думаю, што не памылюся, калі павіншую Вас з пачаткам новай эры беларускай благасфэры, спадарства!
Шчасьлівага старта ў новы год!
January 1, 2008
Дайце мы вас абдымем, паважаны чытач! Няма сілаў трываць і рабіць сур’ёзны твар, бо мы ўжо адкаркавалі шампанскае (паўтарэньне не зашкодзіць), пад’елі дранікаў і зараз жалезна перакананыя, што скончыўся свінячы год і пачаўся самы плённы, самы лепшы год для нашага рэсурса, а значыць і для Вас! Пасля таксама будуць добрыя гадЫ, але менавіта ў 2008 мы канчаткова адладзім наш сайт, якому пакуль толькі крыху больш за тыдзень, удасканалім яго, разаўем, зробім больш карысным і цікавым для вас, лепш пазнаёмімся з вамі ў сеціве і (магчыма) у рэале, правядзем шмат апытанак і конкурсаў, вырасьцем самі як прафесіяналы і зробім нешта карыснае для нашай маленькай але перспэктыўнай беларускай інтэрнэт-суполкі. Ад усяго сэрца жадаем гэтага сабе і вам! З новым годам, сябры! Давайце працаваць разам!
101блог: ловім тапкі і прамяні
December 30, 2007
Падыходзіць да канца першы тыдзень існавання нашага “стопершага” блога. Спасылкі на нас з’яўляюцца ў благасферы. З большага ўдзельнікі галасавання запрашаюць да нас сваіх сяброў. Але і незацікаўленыя асобы раяць нас, таксама шмат хто крытыкуе. Парадаваў abc-bel, які не паляніўся дэтальна апісаць усе касякі незразумелыя моманты нашага твора, якія былі імі заўважаныя “на сьвежае вока”, за што яму вялікі дзякуй. Яго змястоўны аналіз і наш ня меней змястоўны адказ і дыскусію, якая, магчыма, працягнецца, можна чытаць тут. Мы працягваем адлаўліваць багі, дапрацоўваць недахопы, спрабуем зрабіць сайт больш лёгкім і прыемным для нашых карыстальнікаў. Каманда мала спіць і шмат піша
« Папярэдняя старонка — Наступная старонка »
франчайзинг одежды.. мед справка в гаи.. свадебные платья.
