Архіўнае фота каманды 101blog.net

December 27, 2007

team1.jpg

101блог: дзень другі

December 27, 2007

Пачынаецца другі дзень жыцьця сайта, і радыя падзяліцца апошнімі навінамі.
Па-першае, просім прабачэньня за праблемы з функцыяй галасаваньня за пасты: цяпер выпраўлена і працуе, за кожны пост можна прагаласаваць і паставіць адзнаку па пяцібальнай сістэме. Пасты з найвышэйшай сярэдняй адзнакай трапяць у штотыднёвы рэйтынг “The Best”. Старыя адзнакі прыйшлося ануляваць, каб ня блытаць вылічэньне. Праблема з чартамі таксама вырашаная.

Таксама, вось сьпіс функцый ў распрацоўцы, якія хутка зьявяцца на сайце:

- кнопкі “дадаць пост” і “дадаць блог”
- віджэт для трансьляцыі топ пастоў беларускай благасфэры — яго можна інсталяваць на iPhone, уставіць у блог, надрукаваць на майцы, павесіць як сьценгазэту, чытаць таксама можна. :)
- руская вэрсія сайта (хто хоча і можа дапамагчы? Пішыце!)
- трансьляцыя ў ЖЖ
- агляд англамоўных крыніц пра Беларусь (накшталт Інопрессы.ру)
- куча рэйтынгаў: музыкі, палітыкі, гарады і іншае, пра што размаўляюць блогеры.

Калі вы тут ў першы раз, то можаце прачытаць пра гэты сайт, і яго функцыі тут.

101blog.net — дзень 1

December 25, 2007

Мы запускаем новы для Беларусі праект – “101 блог: ТОП беларускіх блогаў”. Кожны дзень блогеры пішуць тысячы пастоў. Вартыя ўвагі пасты трапляюць на наш сайт, дзе кожны можа прагаласаваць за лепшых. Вам не абавязкова праглядаць больш за 11 тысяч крыніцаў – сістэма дапаможа знайсці самае цікавае і важнае. На сёньняшні дзень у сістэме знаходзяцца актыўныя і ўплывовыя блогі Беларусі паводле камбінаванага рэйтынгу Yandex, Technorati і нашага ўласнага алгарытму belblogparser2.1.

Гэты сайт працуе выключна для вас, яго мэта – зрабіць сёрфінг па беларускіх блогах прасьцейшым. Але над ім працуе невялічкая група энтузіястаў (дарэчы, зазірніце ў блог распрацоўшчыкаў), таму заклікаем усіх неабыякавых да якасці рэсурса актыўна ўдзельнічаць у яго жыцці і адлоўліваць глюкі і багі, пазьбегнуць якіх ня здольны аніводны сайт. Будзьце тэстэрамі, абмяркоўвайце, крытыкуйце, а потым – пішыце нам. Мы зробім усе, каб вашыя пажаданьні не засталіся без увагі. Больш таго – самаму актыўнаму тэстэру мы з задавальненьнем праставімся півам!

Як гэта працуе:

Кожны папулярны допіс (паводле колькасьці каментаў і спасылак зь іншых блогаў) трапляе ў чарт “Топ пасты”, які вы бачыце пасярэдзіне на першай старонцы. Перад публікацыяй допіс праглядае прафэсійная каманда рэдактараў, якія катэгарызуюць яго і дадаюць лінкі на зьвязаныя тэмы.

На сёньняшні дзень сістэма выдае наступныя зьвесткі: “Топ пасты” — самыя папулярныя допісы паводле колькасьці каментаў і спасылак зь іншых блогаў. Гэта, фактычна, самыя важныя дыскусіі дня. Допісы з “Топ пастоў” можна намініраваць на ўдзел у штотыднёвым рэйтынгу “101blog / THE BEST” (пад рэдактурай Ant1killer‘a) - знаходзіцца справа на галоўнай старонцы, па якім кожную нядзелю вызначаюцца галоўныя тэмы тыдня.

Акрамя гэтага, сістэма праглядае ўсе папулярныя пасты на спасылкі на іншыя рэсурсы і складае адмысловы рэйтынг “Топ крыніцаў” — рэсурсаў, якія найбольш цытуюць беларускія блогеры.

Здаецца, гэта ўсё пра галоўныя функцыі.

Што будзе далей:

- русская версия сайта (хто хоча і можа дапамагчы?)
- трансьляцыя ў ЖЖ
- агляд англамоўных крыніц пра Беларусь (накшталт Інопрессы.ру)
- куча рэйтынгаў: музыкі, палітыкі, гарады і іншае, пра што размаўляюць блогеры.

Як ствараўся “101блог”

December 24, 2007

Ідэя стварыць рэйтынг беларускіх блогаў з’явілася даўно, здаецца, яшчэ год таму. Праца над праектам пачалася больш за паўгады таму. Спачатку мы рабілі гэта на адной сістэме, потым на другой, потым на трэцяй. Некалькі раз мянялі назву. 2 разы ўжо ледзь не запускалі праект. Нават у ЖЖ з’яўляліся паведамленні, што хутка з’явіцца такі праект. А газета “Салідарнасць” у сваім аглядзе блогаў надрукавала, што праект нарэшце запусціўся, паставіўшы спасылку на бета альфа версію невядома чаго, што калісці павінна было стаць тым, што можна пабачыць зараз.

Нарэшце была абрана назва “101блог”. Быў створаны сайт. Пад яго была зроблены дызайн. Нарэшце, скончылі тэставанне складанай сістэмы скрыптоў-агрэгатараў, і ўсталявалі яе на сайт. Дадалі некалікі значных функцый, ледзь не забыліся дадаць каменты ;)

А як урачысты запуск праекту вырашылі абраць галасаванне за лепшы допіс года.

Дарэчы, хто яшчэ ня ведае, ant1killer livejournal top ствараўся менавіта дзеля гэтага праекту, але тады, калі ён запускаўся (жнівень), яшчэ ніхто ня ведаў, што ўсё зацягнецца ледзь не на паўгады.

Апошнія дні каманда распрацоўшчыкаў працавала дзень і ноч, без перапынкаў, толькі б паспець да сённяшняга дню. І вось - перад вамі 101 блог - ТОП беларускай благасферы. Як у нас атрымалася - ацэньваць вам. Крытыка і пажаданні толькі вітаюцца. Бо гэта не канчатковая версія, гэта, можна сказаць, толькі бэта, працуючая бэта, да якой будзе дададзена вялікай колькасць навага і цікавага. Заставайцеся з намі!

Tags: , ,

Technorati Tags: , ,

Першы пост у блогу распрацоўшчыкаў. Слова даецца MeRamo

December 24, 2007

Нарэшце!
Сядзелі сядзелі, разбіраліся ўсе з нашым сайтам. Шчыра кажучы, сябры, разбіраліся так доўга, што не тое што стаміліся, ледзь не пападалі :) Але праца гэта вельмі прыемнае - рабіць штосьці не для сабе, а для ўсіх. Таму і рабіць гэта ўсе было для нас так прыемна, што словамі апісаць немагчыма.
Вось, аб чым гэта я… Ага, калі яшчэ хто ня ведае, у гэтым блогу мы будзем распавядаць вам усялякія цікавосткі, якія будуць тычацца нашага сайта - “101 блог”. Падпішыцеся на яго абавязкова і актыўна пішыце каменты, бо менавіта ад вашага фідбэку залежыць - якім будзе сайт.
Мы шмат чаго ўжо зрабілі, але ў планах зрабіць яшчэ больш. Дахалеры функцыяў зараз працуюць, але пакуль не даступныя для публікі, шмат з іх толькі тэстуюцца, а некаторыя толькі ў планах. І мы павінныя ведаць, што вы жадаеце атрымаць ад сайта, што вам падабаецца, а што - не. Выкарыстоўвайце форму кантактаў актыўна, пішыце ў ЖЧ пра нас - і мы зробім па максімуму, каб задаволіць вашыя жаданні. Але не забывайцеся і пра дапамогу - бо мы не зможам зрабіць нешта накшталт Яндэкса самі :)
Мінулыя некалькі дзен былі цяжкімі. Сапраўды. Таму не лайцеся ўжо так моцна, калі што не так, успрымайце гэта пазітыўна.
Піяр піяр і яшчэ раз піяр… Чым больш людзей ведаюць пра сайт, тым лепш, бо хутка ўсе ўвогуле не змогуць сабе ўявіць, як было без яго, таму што больш зручнага інструменту проста немагчыма сабе ўявіць. Прынамсі таго, што можа быць зроблены ўласнымі рукамі на чыстым энтузіязме.
Паважайце нашу працу і паважайце сабе. Не выкарыстоўвайце чорныя сродкі піяру, накруткі лічыльнікаў і г.д. Мы ведаем, што аказацца ў ТОПе жадае кожны, але гэта будзе нецікава, калі рэйтынгі пераўтворацца ў спаборніцтвы скрыптоў накруткі :) Баніць будзем жорстка і назаўседы.
Чытайце лепшае!
Працуем

« Папярэдняя старонка


купить италия отели римини.. япония в городе.. английский курсы москва и курсы английского новости.