Be2gether. Частка першая

December 11, 2007

Паездка на Be2gether была выдатнай! Фэстываль уразіў размахам: колькасьцю людзей, валантэраў і файнай музыкі. Нават улічваючы дробныя траблы ў арганізацыі, застаецца суцэльны пазытыў!

Выезд бравай каманды, ў складзе [info]pryvid, [info]myiiika, [info]lelichak і [info]prazerpina, пачаўся ў чацьвер. Блуканьні па Лідзе ў пошуках выезду на дарогу да мяжы скончыліся ў раёне 12 гадзіны, таму на мяжы мы былі ўжо ў самым пачатку пятніцы. Беларускія памежнікі сустрэлі нас дэталёвай праверкай з сабакамі і запаўненьнем дэклярацыяў. Намі зацікавіліся ня толькі яны, але і інтэрэсант з кароткай стрыжачкай ;) Тым ня менш, ужо ў гадзіны 2–3 мы ставілі намёты на яшчэ пустым полі ля замку…


усе здымкі зь Вільні

Першы фэстывальны дзень пачаўся з вандроўкі ў Вільню. Горад сапраўды беларускі, бо там увесь час натыкаешся на сваіх. Вось, напрыклад, пакуль стаялі ля банку, напаткаўся [info]depressive_bear. Пасядзелі ў кавярнях, зарабілі штраф за неаплочаную паркоўку, пабегалі па старым горадзе, падняліся на Вежу Гедыміна, нават у «Акропаліс» заехалі, але паездка крыху зацягнулася, таму ўжо быў час вяртацца ў Нарвілішкі.

Вось тут і быў першы пракол арганізатараў, якія паставілі выступаць Myslovitz другімі. У выніку лепшы выступ першага дню амаль ніхто ня ўбачыў…

Радавод

December 9, 2007

krewa:

"Я очень горжусь теперь тем, что я - не славянка!" - сказала мне мая жонка пасля таго, як прачытала "Druvis". Мая жонка - настаўніца вышэйшай катэгорыі, выкладае рускую мову і літаратуру. Я ніколі не навязваў ёй сваіх поглядаў, наш альманах яна ўзялася чытаць сама. Пішу пра гэта таму, што чаргова заўважаю, як павярхова прайшлася па нас славянізацыя, для самадастатковых тутэйшэх хапае толькі штуршка, каб адрынуць ад сябе наменклатурны падман і ўсеабагульняючую хлусню. Дастаткова толькі прыгадаць дэталі, такія, як забарона навуковай канферэнцыі ў 70-ых пра беларускі этнагенэз, занядбанне тэорыі балцкага субстракту і крыўскую арыстакратычнасць у супрацлегласці беларускаму нацыяналізму - усе тыя неабыякавыя да крыўскага лёсу пачынаюць адчуваць, кожны на сваім узроўні, Традыцыю. Я ўспамінаю пачатак 21-га стагоддзя, якая нянавісць лялася на крыўскіх традыцыяналістаў. Памятаю, як, нібыта йскравым прамянём, суполка "Гегарух" узарвала тутэйшую рэчаіснасць. На маіх вачах адбывалася яе стаўленне, яе вайна, яе Перамога. Калі вы, шаноўныя сябры, памятайце тый час, то не мне вам весці расповед пра увесь бруд, які спадобіўся ліці на "гегаў" увесь хамскі праімперскі істэмблішмент навакольнага абшару. "Гегарух" вельмі моцна апярэдзіў свой час з аднаго боку гледжання, а з другога - з'явіўся занадта позна. Я ведаў некалькіх чалавек з гегарухаўскага актыву таго часу, але, нажаль зараз, мне не хапіла моцы духу адкрыта падтрымаць іх тады, крочыць да апошняга. Намагаўся нейкай памяркоўнай салідарнасці. Усё, хопіць. Дастаткова крывадушша. Ніякай памяркоўнасці ў друвінгаўскім Светацяме. Бо, толькі аднойчы адчуўшы Чысціню, ніколі не ўспрымеш пошасць. Моц Крыўі менавіта ў Чысціні, хіба яшчэ не зразумелі?

// By_politics

САЮЗНАЯ ДЗЯРЖАВА: РЭФЕРЭНДУМ

December 9, 2007

volny_czalaviek

Спадзяемся на лепшае, рыхтуемся да горшага.
Заклікаю задумацца нашых аппазіцыйных палітыкаў і НАС саміх над 2 пытаннямі:
1) Як зрабіць, каб народ зразумеў усю ганьбу такога саюза? Пытанне ўстрымлівае ўсё: актывізацыя актывістаў (у тым ліку "пасіўных"), друк і распаўсюд улётак, інфармаванне рэгіёнаў.
2) Калі будзе загад, каб вынік быў станоўчы (за саюз), якія мусяць быць акцыі? Хачу нагадаць, што гэта нават не выбары прэзідэнта - гэта пытанне незалежнасці. Праблема - ўсенародней складана прыдумаць.

Можаце мяне абвінаваціць у панікёрстве і сказаць, што з'езд БНФ і пермога на дзіцячым Эўрабачанні - нашыя асноўныя праблемы зараз. Але нашай апазіцыі менавіта не хапае прадбачлівасці.

Усё. Каменцім па сутнасці

// by_politics

9.12.2007 — ДК МАЗ

December 9, 2007

Старшынём ПБНФ абраны Лявон Баршчэўскі.

"За" -- 211
"Супраць" -- 21

Кампраміс паводле Вячоркі і Баршчэўскага: старшыня - былы дарадца Вячоркі, першы намесьнік - Вячорка, намесьнікі - былыя намесьнікі Вячоркі з ягонай каманды. А дзе кампраміс?

upd. Міхалевіч, Губарэвіч і Лялькоў - балятуюцца ў намесьнікі, самавылучэньне.

Гісторыя пачынае разварочвацца?
Зянон Пазьняк --> Лявон Баршчэўскі --> Вінцук Вячорка --> Лявон Баршчэўскі --> ... Зянон Пазьняк? :)

Ну что ж, нарисовался

December 9, 2007

Ну что ж, нарисовался новый кандидат на совочки от "Инициативы" :)

Намесьнікі старшыні ПБНФ

December 9, 2007

Міхалевіч, Вячорка, Янукевіч, Івашкевіч, Губарэвіч.

Амаль парытэт.

Vox Populi

December 9, 2007

У якім годзе ў Беларусі зьніклі палітычныя партыі?

БНФ

December 9, 2007

Фоткі со З'езду БНФ можна глянуць ТУТ

December 9, 2007

http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=13599

ЕСТЬ ТОЛЬКО МИГ МЕЖДУ ПРОШЛЫМ И БУДУЩИМ
председателями БНФ

Непобеда Винцука Вечерко и Алеся Михалевича еще не стала их (каждого в отдельности) поражением. А вот поражение Виктора Ивашкевича очевидно. Попытка сыграть собственную игру, построенная согласно правилам формальной логики PR-кампания Ивашкевича привела его к тому, что он самоликвидировался буквально на глазах. Я не знаю, зачем столь изощренная форма политического самоубийства понадобилась ему и его политтехнологу (имя его Вы, Виктор Антонович, знаете сами). Может быть, счеты так с Вечеркой сводили, может, другие вопросы решали. Но 26 голосов, полученных человеком, который еще некоторое время назад считался куратором организационных структур Фронта, свидетельствуют: или куратор он был хреновый, или структуры успешно поменялись.
Логичнее всего было бы начать процедуру выдвижения кандидатов в председатели заново, уже без всех тех, кого не избрали. Но как раз в этом случае раскол БНФ -- крупнейшей оппозиционной и старейшей демократической партии Беларуси -- становится, на наш взгляд, неизбежным. Михалевич уже заявил, что http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=13600 не признает своего поражения. Это логично, поскольку признание поражения политиком, позиционировавшимся в качестве главного фронтовского неорадикала, означает и его самоуничтожение. А потеря двух весомых фигур -- таких, как Ивашкевич и Михалевич -- для БНФ, порядком уставшего от Вечерки, и вовсе может обернуться гибелью.
У делегатов съезда осталась одна ночь, чтобы провести неизбежные в таких случаях закулисные переговоры и предложить партии (именно так: партии, а не самим себе) модель выхода из кризиса. Компромисса между Вечерко и Михалевичем быть не может: Вечерко ушел, Михалевич не сумел придти, Вечерко -- прошлое, Михалевич -- не сумевшее реализоваться будущее.
Между прошлым и будущим есть только миг -- только ночь.
Это может быть ночь любви и ночь насилия, в зависимости от того, какой вариант изберут неформальные лидеры обоих крыльев партии. Я не о сексе, господа, говорю, а о политическом единении. Распад Фронта -- это то, чего даже власть не пожелает сегодня своим оппонентам. Фронт нужен всем. Посему будем надеяться на то, что какое-то решение за эту ночь будет найдено.
Во всяком случае, я убежден, что ищут его не только фронтовцы, но и их заклятые друзья-оппоненты из всех других политических и околополитических структур в Беларуси. Думаю, тем же занимаются и многие аккредитованные в Минске дипломаты.
К сожалению, опыт подсказывает, что у семи нянек ребенок остается без глазу.

Імя старшыні ПБНФ стане вядома заўтра

December 9, 2007

Але ўжо сёньня можна сказаць, што Вінцук Вячорка прайграў. І прайграў ён ня толькі па лічбах. Ён трапіў у пастку сваёй жа бруднай гульні ў 99-м.
А пакуль вось толькі некаторыя водгукі.

Паведамленьне на Нашай Ніве: Патавая сытуацыя на зьезьдзе Партыі БНФ

Scooter напiсаў(ла)
Сьнежань 8, 2007 у 19:46

partei напiсаў:"Вінцуку не хапіла 4-х галасоў."
-- Ці не сімвалічна, ў 1999г яму таксама НЕ ХАПІЛА менавіта 4х галасоў, пасьля чаго ён раскалоў БНФ!!!!

Ignatt напiсаў(ла)
Сьнежань 8, 2007 у 20:14

Вячорка ня мае даверу нават у паловы партыi. Пры тым, што падбiраў дэлегатаў, накруцiў з працэдурамi, прасунуў "квоту" 30 чалавек для Моладзi Франака (з "Жанчынамi БНФ" позна схамянуўся, а то i Aрыну зь сяброўкамi "заквоцiў" бы), купiў Iвашкевiча пасьля першага туру...
Вiнцук, сыходзь. Самае "значнае", што ты зрабiў у жыцьцi, гэта раскалоў у '99-м Фронт i сваю частку пасьцялiў пад ногi лябедзькам i калякiным. Фронт, пра якi сьпявалi барды, пераўтварыўся ў суцэльную рану на целе Беларусi. Ня дай гэтай ране запалiцца, загнаiцца i перайсьцi ў гангрэну. Адступi ў бок, дай аб'яднацца нацыянальным сiлам. Ад Пазьняка да Севярынца, ад Мiлiнкевiча да Статкевiча -- гэта ўсё твае асабiстыя ворагi. З табой ня будзе сiлы. Нават Хадыка ўцёк з твайго карабля -- ён адчувае...
Подкупы, сваяцтва, хлусьня, iнтрыгi -- ужо ня дзейсныя. Нават тыя, каго ты прывёў на зьезд за руку, прагаласавалi супраць цябе.
Бывай, Вячорка! У любым разе бывай.

Радыё Рацыя падавала пэўны час абвергнутыя зьвесткі. Тым часам сьведкі кажуць: [info]andorac: "Міхалевіч асабсіста мне сказаў, што не прызнае паразу."
upd. РР тое паведамленьне прыбрала.

У жж некаторыя сустрэлі вынікі з віншаваньнямі: [info]incertezza: "Хочацца Хацелася б неяк выказаць радасьць за вынікі выбараў у БНФе ужо сёньня. Але прыйдзецца перанесьці Віншую віншаваньні спадару Вячорку на заўтра!!! :))) "

Канал #belarus у IRC таксама поўны, як бачна, шчырага незадавальненьня:

<***> яшчэ некальгі год "маральных перамог"
<***> з Вінцуком
<***> сямейная партыя ёпрст

Заўтра мы даведамся, ці адбудзецца ў Фронце зьмена гэнэрацыяў, зьмена падыходаў, уход крыўдаў. Заўтра мы даведаемся, ці дасьць Фронт прыклад эвалюцыі і зьменаў у беларускай апазыцыі.

« Папярэдняя старонкаНаступная старонка »


все отели петербурга