Мы атрымаем ад Расеі не $1,5 млрд а $3,5 млрд?

December 27, 2007

Блогеры абмяркоўваюць паведамленьне расейскіх СМІ пра тое, што, магчыма, агульная сума дзяржкрэдыту ад Расеі можа быць павялічаная ў два разы ў параўнанні з тым, што нам ужо паабяцалі.

Коммерсантъ: Рычаги вливания
Министр финансов Белоруссии Николай Корбут, вызванный накануне в Москву, был вчера буквально ошарашен неожиданной щедростью России. Общая сумма госкредитов, которую Белоруссии пообещала до 2008 года выдать Россия, увеличена с $1,5 млрд до $3,5 млрд, что составляет 7% расходов бюджета Белоруссии в 2008 году. Кроме того, вице-премьер Алексей Кудрин, реализовавший аттракцион невиданной щедрости, пообещал Белоруссии займы на внутрироссийском рынке на 10 млрд руб. Белоруссия "имела желание иметь меньше", но натолкнулась на желание России оплатить ориентацию ее экономики на старшего партнера -- и, видимо, не устоит.

Пост і каментары да яго тут

Навагодняя беларуская песьня

December 27, 2007

Учора адбылася інтэрнэт-прэзэнтацыя новай супольнай навагодняй песьні беларускіх музыкаў. Сьпяваюць Вольскі, Хаменка, Руся, Вайцюшкевіч, Кулінковіч і Ракавец.

---

У кампазыцыі «Усё будзе добра!», якую Лявон Вольскі адмыслова напісаў для каляднага шоў «Сьнежны завулак 8», можна пачуць галасы Русі, Алега Хаменкі, Ігара Варашкевіча, Зьміцера Вайцюшкевіча, Сашы Ракаўц­а, Аляксандра Кульлінковіча і, натуральна, самога Вольскага. Паслухаць песьню і паглядзець кавалачак каляднага шоў можна ўжо зараз — на сайце Generation.by.
Сьнежны завулак 8

Першы навагодні відэапраект беларускіх музыкаў быў зьняты нядаўна ў Менску адмыслова да калядных сьвятаў.

Добрага настрою ўсім ў апошнія працоўныя дні 2007-га году ;)

Пост і каментары да яго тут

Жыццё ў Беларусі і на Украіне

December 27, 2007

Беларуская блогерка распавядае пра тое, як уражана была яе маці розніцай ва ўзроўні жыцця беларусаў і ўкраінцаў. У абмеркаванні прымаюць удзел як беларусы (так сама тыя з іх, хто ўжо жыве ва Ўкраіне), так і украінцы.

---

Новая Ўкраіна...
Сяброўка маці надоечы вярнулася з Кыіва й проста ўражаная, наколькі добра жывуць украінцы. Праезд у грамадзкім, транспарце па ейных словах, каштуе ўсяготкі 250 рублёй у перакладзе на беларускія, а пэнсыянэры дык і ўвогуле езьдзяць бясплатна. Паўнавартасны смачны абед на 3 чалавекі абышоўся ёй у 15 тысячаў беларускіх рублёў, а “цудоўны шалік”, які б у нас каштаваў 40-50 яна прыдбала за 10. Да таго ж сяброўка ўсьцешаная тым, што ў кінатэатрах фільмы паказваюць з украінскім перакладам. “Нам аб беларускай агучцы нават марыць не даводзіцца” – сумна ўздыхае. // v-mariamna

далей чытаць.

Як ды каму можна вярнуць сплочаныя падаткі ў Беларусі

December 26, 2007

Дайджэст money_by:

Першы пост у ЖЖ

December 25, 2007

Вось гэта -- першы расейскамоўны постынг у ЖЖ. А дзе шукаць беларускі? // Беларускі газават.

Запытай прэзыдэнта!

December 25, 2007

Падтрымайма беларускае пытаньне Юшчанку! Чаму Украіна не далучылася да санкцыяў ЭЗ супраць беларускага чынавенства? Супраць людзей, якія мае дачыненьне да палітычных забойстваў, фальсыфікацыі вынікаў выбараў ды парушэньня правоў чалавека.

Беларусь, Украіна, Грузія. Чаму? // Kojpiš Anton // Койпиш Антон

193 аўтары. 75 месцаў. 16 краінаў

December 25, 2007

ІІІ Міжнародны конкурс сучаснае драматургіі "Вольны тэатар".
Беларусь, Великобритания, Германия, Грузия, Израиль, Ирландия, Казахстан, Латвия, Молдова, Польша, Россия, США, Узбекистан, Украина, Франция, Чехия
П'есы ўдзельнікаў на сайце www.dramaturg.org.

ІІІ Міжнародны конкурс сучаснае драматургіі "Вольны тэатар" // Літаратура

274 п'есы на драматургічным конкурсе "Вольны тэатар" // Беларусь

ІІІ Міжнародны конкурс сучаснае драматургіі "Вольны тэатар" // Тэатральны сьвет Беларусі

Усім, хто жыве або знаходзіцца ў Фінляндыі

December 25, 2007

Вось тут можна знайсьці новую суполку для ўсіх, хто жыве або знаходзіцца ў Фінляндыі. Сардэчна запрашайма!

Расейскія памежнікі атрымаюць сьпіс нявыязных беларусаў // Беларусы ў Фінляндыі

Як чытаць лацінку

December 24, 2007

Moj dopis pra toje, jak pisać łacinkaj i jak jaje čytać // Biełaruskaja łacinka //coipish

Дадаў да запісу "Як чытаць лацінкай" яшчэ адну частку "Як чытаць лацінку" ды яшчэ некалькі інфы. Павялічыў запіс у разы 2,5. І дадаў спасылку на гэты запіс у профіль. //coipish

1768

December 24, 2007

З нагоды гэтага здымка падаю спадарам рухаўцам ідэю. Лікі на значках павінныя пачынацца з 1769. І гэтай далей да 9700000. // palitekanom

« Папярэдняя старонкаНаступная старонка »