Відэа тыдня: яйцы і маршы

May 8, 2008

Самымі папулярнымі за апошні тыдзень можна лічыць два відэа. Больш за 800 праглядаў набраў ролік “Залатыя яйцы” на sa-si.tv i і больш за 220 — відэа маршу анархістаў у Менску на першае траўня з youtube.com. Музыкі радасна спяваюць “Прыезжалі ювеліры, пакажыце яйцы! Не смаглі паставіць пробу, абажглі ўсе пальцы!”, анархісты ня менш актыўна скандуюць “Выше, выше чёрный флаг! Государство - главный враг!” і дубасяць па нейкай каструлі, мяркуючы па гуках.

You need to a flashplayer enabled browser to view this YouTube video

 

відэа-ролік марша анархістаў

 

відэа-ролік “Залатыя яйцы”.

Відэа тыдня

March 28, 2008

Прапануем вашай увазе падборку лепшага відэа гэтага тыдня. Зразумела, што найвялікшай падзеяй апошніх дзён былі святкаваньне Дня Волі і жорсткія затрыманьні ўдзельнікаў. Таму і большасьць відэа ў беларускім сеціве прысьвечаная гэтай падзеі.

Прарыў. Даволі вялікая група моладзі, якая накіроўвалася на прызначанае месца збору (плошча Якуба Коласа), аказалася паміж дзьвюх калён міліцыянтаў, якія перагарадзілі ўсе падступы да плошчы. У гэтай сітуацыі мітынгоўцы вырашылі дзейнічаць рашуча і прарвалі кола АМАПу. Прапануем Вам пабачыць як гэта адбывалася.

You need to a flashplayer enabled browser to view this YouTube video

Вось тое самае відэа, толькі з іншага ракурсу:

You need to a flashplayer enabled browser to view this YouTube video

Euronews. Гэты рэпартаж аб падзеях у Беларусі пабачыў увесь сьвет дзякуючы сусьветна вядомаму каналу Euronews.

You need to a flashplayer enabled browser to view this YouTube video

Суды. Падчас акцыі было затрымана звыш за 100 чалавек. У большасьці з іх на наступны дзень адбыліся суды. Вось на гэтым відэа мы бачым як дэманстрантаў прывезлі да будынку суда.

You need to a flashplayer enabled browser to view this YouTube video

А тут можна пабачыць як, непасрэдна, і адбываліся самі суды. Прапануем вам відэа з суду аднаго з затрыманых журналістаў, Андрэя Лянкевіча.

You need to a flashplayer enabled browser to view this YouTube video

А вось і затрыманьне таго самага журналіста.

You need to a flashplayer enabled browser to view this YouTube video

І ў рэшце вось тут можна пабачыць падсумаваньне падзеяў - кароткі фільм, зроблены рэдакцыяй газэты Наша Ніва.

Відэа дня: “Жывы шчыт” ужываўся й раней…

March 17, 2008

Сюжэт пра гэта паказала беларускае тэлебачаньне. Журналісты праграмы “Контуры” адкапалі гісторыю паўгадавой даўнасьці, калі на кальцавой шашы Ўручча-Экспабел п’яны парушальнік ушчэнт разьнёс лёгкую Таўрыю. Чатыром пасажырам пашчасьціла выжыць. Штучны затор быў утвораны, як і ў гэты раз, па волі ДАІ. Толькі тады за гэта ніхто не панёс адказнасьці.

Дыскусыя вядзецца вось тут.

Відэа тыдня: Сьмерць Сталіна. Як гэта было ў Менску.

March 11, 2008

ОНТ зьняло сюжэт пра тое, як на сьмерць Сталіна зрэагавалі ў Менску. Беларусы лічацца самай “савецкай” нацыяй, і пра сьмерць вялікага “інтэрнацыяналізатара” цікава паглядзець, каб даведацца, ці была рэакцыя правільнай “савецкай” або няправільнай “нацыянальнай”.

Відэа тыдня: Пахаваньне спадарыні Казулінай

March 4, 2008

Найбольш папулярным беларускім відэа тыдня стаў ролік з пахаваньня Ірыны Казулінай. На YouTube яго прагледзела на дадзены момант 14488 чалавек.

You need to a flashplayer enabled browser to view this YouTube video