Пра гэты сайт


101!101blog — гэта тое, аб чым размаўляе блогасфэра. У адзін клік.

Кожны дзень блогеры пішуць тысячы пастоў. Вартыя ўвагі допісы трапляюць на наш сайт, дзе кожны можа прагаласаваць за лепшых. Вам не абавязкова праглядаць больш за 11 тысяч крыніцаў – сістэма дапаможа знайсці самае цікавае й важнае. На сёньняшні дзень у сыстэме знаходзяцца актыўныя й уплывовыя блогі Беларусі паводле камбінаванага рэйтынгу Yandex, Technorati і нашага ўласнага алгарытму belblogparser2.1.

Як гэта працуе:

Кожны папулярны допіс (паводле колькасьці каментаў і спасылак зь іншых блогаў) трапляе ў чарт “Топ пасты”, які вы бачыце пасярэдзіне першай старонкі. Перад публікацыяй допіс праглядае прафэсыйная каманда рэдактараў, якія катэгарызуюць яго й дадаюць лінкі на зьвязаныя тэмы.

На сёньняшні дзень сыстэма выдае наступныя зьвесткі: “Топ пасты” — самыя папулярныя допісы паводле колькасьці камэнтаў і спасылак зь іншых блогаў. Гэта фактычна самыя важныя дыскусыі дня. Допісы з “Топ пастоў” можна намінаваць на ўдзел у штотыднёвым рэйтынгу “101blog / THE BEST” (пад рэдактурай Ant1killer‘a, знаходзіцца справа на галоўнае старонцы), па якім кожную нядзелю вызначаюцца галоўныя тэмы тыдня.

“Топ пасты” падзяляюцца рэдактарамі паводле наступных катэгорыяў: “абмеркаваньне” (калі пост трапіў у ТОП з-за цікавай дыскусіі з шматлікімі камэнтарамі), “тэма” (калі некалькі пастоў на адную тэму патрапілі ў ТОП і мы стварылі зь іх адзін агульны допіс-падсумаваньне) і “пост” (калі допіс патрапіў да нас праз вялікую колькасьць спасылак на яго зь іншых блогаў).

Акрамя гэтага, сыстэма праглядае ўсе папулярныя пасты на спасылкі на іншыя рэсурсы і складае адмысловы рэйтынг “Топ крыніцаў” — рэсурсаў, якія найбольш цытуюць беларускія блогеры ў папулярных пастах. Гэта не зьяўляецца адбіткам усёй благасфэры, але паказвае, якія сайты прыцягвалі ўвагу папулярных блогераў і правакавалі найбольш цікавыя абмеркаваньні ў благасфэры.

Здаецца, гэта ўсё пра галоўныя функцыі.

Што будзе далей:

- руская вэрсія сайта (хто хоча і можа дапамагчы?)
- трансьляцыя ў ЖЖ
- агляд англамоўных крыніц пра Беларусь (накшталт Інопрессы.ру)
- куча рэйтынгаў: музыкі, палітыкі, гарады і іншае, пра што размаўляюць блогеры.

Акрамя гэтага:

Гэты сайт працуе выключна для вас, яго мэта — зрабіць сэрфінг па беларускіх блогах прасьцейшым. Але над ім працуе невялічкая група энтузіястаў (дарэчы, зазірніце ў блог распрацоўшчыкаў), таму заклікаем усіх неабыякавых да якасьці рэсурса актыўна ўдзельнічаць у яго жыцці і адлоўліваць глюкі і багі, пазьбегнуць якіх ня здольны аніводны сайт. Будзьце тэстэрамі, абмяркоўвайце, крытыкуйце, а потым — пішыце нам. Мы зробім усе, каб вашыя пажаданьні не засталіся без увагі. Больш таго — самаму актыўнаму тэстэру мы з задавальненьнем праставімся півам!

А зараз крыху пра тых, дзякуючы каму гэты сайт існуе…

Ant1killer — галасаваньні, рэйтынгі, ТОПы, The Best і г.д.

Eolonir — рэдактура.

MeRamo — тэхнічны кансультант, рэдактура.

Petra Leleka — рэдактура.

mark3r aka Project Belarus – скрыпты, графіка, рэдактура, крэатыў.

Zheka — пошук, рэдактура, прыколы.

Chegor — рэдактура, тэхнічная дапамога.

zer0na — кібер-прыбіральшчыца (карэктар). 

Плюс каманда рэдактараў, кансультантаў і проста добрых людзей, якія няхай самі сябе тут пазначаць :)

А таксама — усе вы, нашыя паважаныя наведвальнікі!



Камэнтароў на гэты допіс: 7.

.
  1. Userpic vitahelios піша:

    Увогуле не разумею, навошта рабіць расейскамоўную вэрсію сайта. %)

  2. Userpic mark3r піша:

    Расейскамоўная вэрсія - з павагі да наведвальнікаў зь Беларусі, для якіх расейская мова больш зразумелая )

  3. Userpic damavik піша:

    Гэта не павага! Гэта нагода занядбаць беларускамоўны варыянт!

  4. Userpic mark3r піша:

    спадар Дамавік! ну сур’ёзна, нашто так абвастраць? проста блогі ў беларусі пішуцца на абедзьвюх мовах, і дзякуй богу, што рускамоўныя і беларускамоўныя блогеры паміж сабой камунікуюць і вядуць дыскусіі і не замінаюць адно аднаму. Гэта, збольшага, асабістая справа кожнага. Ад сябе мы можам (і будзем!) пісаць па-беларуску, але мы ня хочам падзяляць і адасобліваць нейкую частку тэкстаў - бо хочацца, каб у абмеркаваньні былі ўцягнутыя абедзьве часткі благасфэры, а ствараць рэзэрвацыі ня хочацца.

    Канечне, мы не зьбіраемся перакладаць беларускамоўныя допісы на рускую або наадварот — гаворка йдзе толькі пра мову інтэрфэйсу.

  5. Userpic rejka піша:

    A što nakont łacinkavaha interface? :)

  6. Userpic mark3r піша:

    kali dapamožacie — razam zrobim! :) voś tolki nakolki patrebny łacinkavy interface, kali pieravažnaja bolšaść dopisaŭ, jakija traplajuć u top, usio-tki kiryličnyja?

  7. Userpic rejka піша:

    A jak vam možna dapamahčy? Ja liču, što moža takim čynam łacinka stanie bolš papularnaj :) A tady j dopisy pajduć! =)

Ведаеце нешта яшчэ пра гэту гісторыю? Маеце цікавы лінк? Напішыце камэнтар!

XHTML: Дазволеныя тэгі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>